Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2014.12.05 0
Выява з сайта budzma.org.
Мае месца агульнае перакананне, што беларуская мова захапіла беларускі Інтэрнэт, а калі не захапіла, то мае перавагу над рускай, а калі не мае перавагі то ўсё ж працэнтныя суадносіны беларуская/руская ў Інтэрнэце лепшыя, чым у рэальным жыцці. Ці так гэта?
Паглядзім на школьныя сайты Лідскага раёна.
1. Лідская гімназія - сайт цалкам рускамоўны, ні слова па-беларуску.
2. Лідскі ліцэй - сайт цалкам рускамоўны.
3. Лідская СШ № 1 - сайт цалкам рускамоўны.
4. Лідская СШ № 4 - сайт цалкам рускамоўны.
5. Лідская СШ № 5 - сайт цалкам рускамоўны.
6. Лідская СШ № 6 - сайт цалкам рускамоўны.
7. Лідская СШ № 8 - сайт цалкам рускамоўны.
8. Лідская СШ № 9 - сайт цалкам рускамоўны.
9. Лідская СШ № 10 - сайт цалкам рускамоўны.
10. Лідская СШ № 11 - сайт цалкам рускамоўны.
11. Лідская СШ № 12 - сайт цалкам рускамоўны.
12. Лідская СШ № 13 - сайт цалкам рускамоўны.
13. Лідская СШ № 14 - сайт цалкам рускамоўны.
14. Лідская СШ № 15 - сайт цалкам рускамоўны.
15. Лідская СШ № 16 - сайт цалкам рускамоўны.
16. Лідская СШ № 17 - сайт цалкам рускамоўны.
17. Гімназія г. Бярозаўка - сайт не знойдзены
18. СШ № 2 г. Бярозаўка - сайт не знойдзены
19. СШ № 3 г. Бярозаўка - сайт рускамоўны, беларускамоўная старонка музея.
20. Беліцкая дз.сад/школа - сайт рускамоўны.
21. Бердаўская дз.сад/школа - сайт дзвюхмоўны.
22. Ваверская дз.сад/школа - сайт рускамоўны, гісторыя касцёла змешчана па-беларуску.
23. Гудская дз. сад/базавая школа - сайт рускамоўны.
24. Ганчарская дз.сад/школа - сайт рускамоўны, беларускамоўная старонка музея.
25. Дварышчанская дз.сад/школа - сайт рускамоўны.
26. Дзітвянская СШ - сайт рускамоўны.
27. Ёдкаўская СШ - сайт не знойдзены.
28. Крупаўская СШ - сайт рускамоўны, беларускамоўная старонка музея.
29. Мажэйкаўская СШ - сайт рускамоўны, план работы метадычнага аб’яднання па-беларуску.
30. Мінойтаўская СШ - сайт рускамоўны, план Тыдня маці па-беларуску.
31. Парэцкая дз.сад/базавая школа - сайт цалкам беларускамоўны.
32. Першамайская СШ - сайт рускамоўны.
33. Тарноўская СШ - сайт рускамоўны.
34. Ходараўская СШ - сайт рускамоўны.
З 34 навучальных устаноў удалося выйсці на 31 школьны сайт. У выніку толькі адзін сайт Парэцкай дз. сад/базавай школы цалкам беларускамоўны, што складае 3,2 %. У Бердаўскай школе сайт вядзецца паўнапраўна на дзвюх мовах без асаблівай сістэмы. У пяці школах па аднаму матэрыялу па-беларуску. Пры гэтым у раёне 14 школ беларускамоўныя, адна з дзвюмя паралелямі (рускай і беларускай), у адной ёсць беларускія класы.
Вось і ўсё нашае панаванне ў Інтэрнэце.
А ці не лагічным было б, каб хаця беларускамоўныя школы мелі беларускамоўныя сайты?
Станіслаў Суднік