Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Заклікаем паспрыяць пераходу газеты "Народная Воля" на беларускую мову!

2014.11.24 5

 Выява з сайта www.realclearpolitics.com.

На апошнім сакратарыяце ТБМ прыняў рашэнне звярнуцца да грамадзян Рэспублікі Беларусь паспрыяць пераходу газеты "Народная Воля" з 1 студзеня 2015 года на беларускую мову. Для гэтага падрыхтаваны адпаведны бланк зварота. Заклікаем неабыякавых грамадзян далучыцца да гэтай ініцыятывы.

Старшыня ТБМ

Алег Трусаў

Прыкладны ўзор:

Галоўнаму рэдактару і заснавальніку газеты

"Народная воля"

спадару Іосіфу Паўлавічу Сярэдзічу

220030, г. Мінск,

вул. Энгельса 34 а

 

Мы, грамадзяне Рэспублікі  Беларусь, просім Вас з 1 студзеня 2015 года выдаваць вашу газету на дзяржаўнай беларускай мове і такім чынам рэальна паспрыяць яе распаўсюду сярод грамадзян нашай краіны.
 

Прозвішча, імя, імя па бацьку, хатні адрас             

Подпіс

1

 

 

 

2

 

 

 

3

 

 

 

4

 

 

 

5

 

 

 

6

 

 

 

7

 

 

 

 

 

Каментары

Госць 2014-11-25 10:14:57

1) Сярэдзіч - чалавек бізнэсу, і даўно слухае толькі сябе. 2) У ТБМ ёсць свае перыядычныя выданні, усе яны выходзяць не першы год. Мо паважаным членам Сакратарыяту спярша лепей задумацца, як паспрыяць эфектыўнаму распаўсюду ўласнай друкаванай прадукцыі? 3) Індэкс у адрасе "Нар. волі" пазначаны з памылкай, трэба "220030".

Госць 2014-11-25 19:09:29

Дзякуй за парады!

Госць 2014-11-26 09:30:22

Парадаў фактычна не было - проста цвярозы розум гаворыць, што "charity begins at home". Да таго ж варта пашкадаваць паштароў, якім і без памылкова напісаных індэксаў нялёгка жывецца.

Госць 2014-11-26 11:12:09

Капнуў крыху глыбей - і даведаўся, што ў "Нашым слове" 27.03.2013 ужо друкаваўся заклік ТБМ. А. Трусаў прапаноўваў І. Сярэдзічу перавесці газету на беларускую мову з "пераходным перыядам" (дзве рускамоўныя паласы да 1 верасня 2013 г. "або нават да канца года"). Ну і навошта зноў пісаць у "Народную волю", калі нядаўні зварот (больш лагодны і пісьменны) не даў плёну? Толькі таму, што нехта знерваваўся пасля публікацыі В. Лапціка?

Госць 2014-11-26 14:44:29

Апошнім часам нагодаў для нервавання багата ва ўсіх...


← вярнуцца ў навіны