Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Гомельскае ТБМ зладзіла вандроўку ў мінулае для самых маленькіх

2014.11.21 0

У гэтым месяцы, 16 лістапада, маладыя гомельскія бацькі разам са сваімі дзеткамі наведаліся ў Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава. Пад кіраўніцтвам экскурсавода Андрэя Скідана маляняты акунуліся ў мінулае Беларусі ды Гомельшчыны. Не па гадах актыўна дзеткі разважалі пра смерць, жыццё, традыцыйныя абрады ды рамёствы. На канкрэтных прыкладах даведаліся як працавалі кавалі, чаканшчыкі, цесляры, мастакі-іканапісцы, старадаўнія токары. Шмат экспанатаў можна было памацаць рукамі, з іншымі — сфатаграфавацца.

Вандроўку ладзіла гомельская філія ТБМ.

Фотрэпартаж глядзіце тут.


← вярнуцца ў навіны