Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць” чакаецца новая кніга

2014.11.04 0

Кнiжка як кнiжка, аповесцi як аповесцi. Нешта тут, праўда, не так… 

Пачынаеш чытаць, як войска вялiкага князя маскоўскага Дзмiтрыя б'ецца з татарамi i як сам Дзмiтрый, узбуджаны пахам смерцi, iмкнецца ў гушчу падзей, як адчайна i люта ён распраўляецца з ворагамi — сячэ, сячэ, сячэ, з кожным выдыхам высякаючы з сябе старадаўнi, вякамi ўкаранёны страх, — як раптам: «Уставай, соня!.. Уставай, інакш спознішся на працу!» Якая праца, думаеш. Старонкi пераблыталiся цi што? «Якая праца, сёння ж субота!» — быццам сам сюжэт пагаджаецца з тваiмi думкамi. Цi гэта жарт? «У цябе факультатыў у дзявятым класе», — чытаеш далей, яшчэ не забыўшыся нi на вялiкага маскоўскага князя, нi на крываногага ваяра Хазі-бея, нi на яго тоўстага «калегу» Хаш-бека, нi на ўскудлачанага збройнiка Цiмоха. Дзясяты дзень месяца жніўня 1378 года быў пахмурным, як пiсалася некалькiмi старонкамi раней, i ты не можаш уцямiць, пры чым тут факультатыў. А гэта проста «Спiраль гiсторыi» — аповесць Уладзiмiра Мажылоўскага, адна з трох, што ўвайшлi ў гэту кнiгу. Пiсьменнiк закручвае свае сюжэты ў такiя тугiя спружыны i яны «выстрэльваюць» з такой неймавернай саманадзейнасцю трапiць у сэрца чытача, без таго ўжо захопленага ў палон гiстарычнага дэтэктыва, што... Саманадзейнасць спружыны апраўдваецца.

Святлана Дзянісава
Галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса "Маладосць"
www.maladost.lim.by
8-017-284-85-24
 8-029-149-87-93


← вярнуцца ў навіны