Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Мерапрыемствы памяці Анатоля Сыса

2014.10.22 0

 Выява з сайта budzma.org.

Сёлета Антолю Сысу споўнілася б 55 год, і 25 кастрычніка на яго радзіме ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці адбудзецца традыцыйная літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная памяці паэта.

Удзел возьмуць:

Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Анатоль Бароўскі, Зміцер Вішнёў, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая, Алесь Камоцкі і Кася Камоцкая, Генадзь Лапацін, Серж Мінскевіч, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Ларыса Раманава, Людка Сільнова, Усевалад Сцебурака, Андрэй Хадановіч і іншыя вядомыя беларускія паэты і барды.

Праграма мерапрыемства:

12:00 – ускладанне кветак да магілы Анатоля Сыса на могілках в. Гарошкаў

12:30 – наведванне музейнай экспазіцыі прысвечанай А. Сысу ў Бронненскай сярэдняй школе, якую скончыў Паэт.

13:00 – літаратурна-музычная імпрэза каля роднай хаты Анатоля

Агранізатары шчыра запрашаюць далучацца ўсіх неабыякавых!

Праезд аўтобусамі: Менск—Рэчыца. Рэчыца—Гарошкаў.

Кантактны тэлефон: +375295519308

Прэсавая служба СБП


← вярнуцца ў навіны