Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

«Як выглядае МОВА 墨瓦?» Выстава графічных работ Наталлі Гарачай

2014.10.21 0

 Выява з сайта 34mag.net.

Адкрыццё кароткатэрміновай выставы твораў Наталлі Гарачай адбудзецца 22 кастрычніка ў 19.00 у Галерэі "Ў". Выстава прысвечаная ўяўнаму свету рамана Віктара Марціновіча “МОВА 墨瓦”, а таксама прэзентацыя яго рускамоўнага перакладу, выдадзенага 34mag.net. Беларускамоўны папяровы варыянт рамана, выдадзены пры дапамозе кампаніі “Будзьма беларусамі!”, быў прэзентаваны пры канцы верасня.

У імпрэзе, якая пройдзе ў фармаце аднадзённай event-выставы, мы запрашаем узяць удзел і тых, хто яшчэ толькі збіраецца “пакаштаваць” “Мову”, і тых, хто ўжо далучыўся да свету рамана, прачытаўшы яго. Экскурсію па экспазіцыі правядзе аўтар рамана Віктар Марціновіч.

"Гэта будзе экскурсія не толькі па графічных выявах Наталлі Гарачай, але і па Мінску "Мовы" ў маім уяўленні. Я раскажу, якім бачыў чайна-таўн, як выглядала Плошча мёртвых у маіх фантазіях. Мы пакажам Мінск, захоплены трыядамі. Вы пабачыце шыльдачкі страхоўшчыкаў на беларуска-кітайскай мяжы, "сініх ліхтароў" і кітайскіх генералаў, мурашнік, што нарос на Нямізе, і ягонае ўзножжа ля Вострава слёз," — кажа Віктар Марціновіч, які адмыслова для імпрэзы прыедзе ў Мінск з доўгатэрміновай камандзіроўкі.

Звяртаем Вашу ўвагу, што выстава 22 кастрычніка — гэта ўнікальная магчымасць задаць пытанні Віктару Марціновічу і пабачаць графічныя творы Наталлі Гарачай у стылістыцы new urban realism, якія ілюструюць адметнасці рамана "Мова".

Join the MOVAment!


← вярнуцца ў навіны