Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

З “Куфэркам падарожжаў” па беларускіх мястэчках

2014.10.21 0

У падарожжы нас чакае знаёмства:

з гістарычнай планіровачнай структурай беларускіх мястэчкаў, з іх традыцыйнай архітэктурай – жылой, грамадзянскай, культавай. А больш падрабязна – гэта адзіны ва Усходняй Еўропе касцёл Мальтыйскага ордэну ў Сталовічах, унікальныя інтэр’еры касцёла ў Новай Мышы, якія былі вывезены з нясвізскага бернардынскага касцёлу, адзін з самых вытанчаных барочных касцёлаў на Беларусі ў Дзятлаве, унікальныя касцёлы і кляштары Слоніма і шмат што яшчэ, а больш дакладна будуць наведаны:

- Сталовічы - мальтыйскі касцёл сяр. 18 ст., касцёл пач. 20 ст., месца Сталовіцкай бітвы 1771 г.

- Новая Мыш - касцёл пач. 19 ст. з інтэр’ерамі нясвіжскага бернардынска касцёла., царква сяр.19 ст. , драўляная

- Моўчадзь - царква пач. 20 ст., унікальная местачковая забудова кан. 19 - пач. 20 стст.

- Дварэц - касцёл пач. 20 ст., царква сяр. 19 ст.

- Дзятлава - касцёл друг. пал. 17 ст., палац Радзівілаў сяр. 18 ст., местачковая забудова кан. 19 - пач. 20 стст.

- Слонім - бернардынскі мужчынскі кляштар і касцёл перш. пал. 17 ст., бернардынскі жаночы кляштар і касцёл перш. пал. 17 ст., сінагога перш. пал. 17 ст., касцёл св.Андрэя сяр. 18 ст., гарадская забудова кан. 19 - пач. 20 стст.

Кошт вандроўкі:
300 000 бел. руб. (падарожжа з экскурсійным забяспячэннем)

Кантакты:

+375 29 1694811

+375 29 1117332

meliashkevich@gmail.com

antonastapovicz1@gmail.com

pomniki.budzma.org


← вярнуцца ў навіны