Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ХІІ з'езд ТБМ - адбудзецца 2 лістапада!

2014.10.28 0

Паважаныя сябры!

26 студзеня 2014 г. Рада ТБМ вырашыла склікаць чарговы ХІІ з'езд ТБМ 26 кастрычніка 2014 г.

Аднак, кіраўніцтву ТБМ не ўдалося знайсці адпаведнае памяшканне для правядзення з'езду на гэтую дату. Таму па ўзгадненні з большасцю сяброў Рады і Сакратарыята прынята рашэнне правесці ХІІ з'езд арганізацыі 2 лістапада. Заказана і ўжо аплачана памяшканне для правядзення з'езда ў канферэнц-зале Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Рау па адрасе:

Пр-т газеты "Праўда", 11. г. Мінск (ст. метро "Пятроўшчына").

Паведамляем праект парадку дня з'езда.

1. Рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей з'езда - 10.00-11.30

2. Правядзенне з'езда - 11.30-16.00

3. Паседжанне новаабранай Рады - 16.10-16.50.

Прадугледжаны перапынак на абед.

Просім закончыць вылучэнне дэлегатаў на з'езд ад усіх зарэгістраваных структур ТБМ і як мага хутчэй даслаць у Сакратарыят усе неабходныя дакументы.
 

З павагай, старшыня ТБМ Алег Трусаў


← вярнуцца ў навіны