Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Супер прапанова!

2014.10.09 0

Вучням i дырэктарам школ, настаўнiкам беларускай мовы i лiтаратуры, кiраўнiкам лiтаратурных студый, навуковых секцый, творчых гурткоў i аб'яднанняў.

1. Запрашаем вучняў сярэднiх i старэйшых класаў, калi яны маюць лiтаратурныя здольнасцi, друкаваць свае вершы i апавяданнi ў рубрыцы “Верасок”. Адрас для адпраўкi тэкстаў: bjarozka@mail.ru.

2. Прапануем старшакласнiкам, якiя мараць паспрабаваць сябе ў журналiстыцы, друкавацца ў рубрыках “Школа журналiстыкi”, “Я сардэчка Беларусь” i блоку юных калумнiстаў. Да друку прымаюцца матэрыялы ў форме iнтэрв'ю, рэпартажаў, артыкулаў, нарысаў, эсэ i блогерскiх постаў на актуальныя тэмы, створаныя самастойна або з дапамогай настаўнiкаў. Адрас для адпраўкi тэкстаў: vdsd@tut.by.

3. Прапануем дырэктарам школ прыняць удзел у iнтэрактыўным праекце «Настаўнiцкая на праслушцы” (карэспандэнт “Бярозкi” па папярэдняй дамоўленасцi выяжджае ў школу, каб запiсаць i надрукаваць жывую размову настаўнiкаў на пэўную актуальную тэму — выхаваўчую, адукацыйную, псiхалагiчную, iншыя набалелыя, праблемныя тэмы). Тэлефон для прапаноў: 8-017-284-85-25;

4. Прапануем настаўнiкам (кiраўнiкам гурткоў i студый) стаць аўтарамi (разова або пастаяннымi) наступных рубрык:

• “Практыкум” (у цiкавай, папулярнай, дасцiпнай форме вучыць пiсаць вершы, апавяданнi, школьныя сачыненнi, iншае; аналiзуе i выпраўляе тыповыя стылiстычныя i iншага кшталту памылкi; прапануе хатнiя заданнi); Адрас для адпраўкi тэкстаў: vdsd@tut.by.

• “Бел.лiт.” (тлумачыць твор школьнай праграмы нестандартным чынам, у захапляльнай форме); Адрас для адпраўкi тэкстаў: vdsd@tut.by.

• "Табе навука" (пазапраграмныя веды па фiзiцы, матэматыцы, хiмii, биялогii, астраномii, iншых дысцыплiнах, выкладзеныя навукова-папулярным стылем); Адрас для адпраўкi тэкстаў: vdsd@tut.by.

З фарматамi рубрык i ўзорамi матэрыялаў можна азнаёмiцца ў пiлотным нумары “Бярозкi”, змешчаным пад вокладкай часопiса “Маладосць” (No 8 бягучага года).

Сутнасць новай “Бярозкi” у тым, што ў iдэале яна павiнна стаць выданнем, якое дзецi не толькi чытаюць, але i ствараюць. Кожны зацiкаўлены падлетак мае поўнае права абвясцiць сябе аўтарам i вядучым пэўнай рубрыкi, любы гурток або школьны клас на чале з настаўнiкам можа дзяжурыць па нумары, любая школа краiны можа быць запiсана ў клуб сяброў “Бярозкi”.

Увага! Стаць сябрам часопiса «Бярозка» можа любая школа краiны.

Для гэтага трэба, каб на выданне (на паўгоддзе) падпiсалiся не менш чым пяць класаў школы. Сяброўства азначае наступныя прывiлеi:

• Размяшчэнне назвы i нумара школы на спецыяльнай старонцы;

• Размяшчэнне на сайце часопiса спасылкi на сайт школы;

• Першачарговае права на сустрэчы са знакамiтыми паэтамi i празаiкамi на ўроках лiтаратуры i класных гадзiнах.

Льготная падпіска для структур адукацыі і культуры — праз індэкс 748794, кошт — 28 000 рублёў за нумар, 84 000 рублёў на квартал, 168 000 рублёў на паўгоддзе.

maladost.lim.by


← вярнуцца ў навіны