Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Новыя кнігі «Краіна пагранічча», «Літоўская знаць у канцы XIV— пачатку XV стагоддзя»

2014.10.05 0

Выйшлі з друку новыя кнігі: А. Краўцэвіч. "Краіна пагранічча" і Р. Пятраўскас. «Літоўская знаць у канцы XIV— пачатку XV стагоддзя» (2-е выданне).

У новую кнігу вядомага беларускага навукоўца і грамадскага дзеяча Аляксандра Краўцэвіча пад назвай «Краіна пагранічча» ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працы, напісаныя аўтарам на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў. Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню. Падрабязней

 Кніга літоўскага гісторыка Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV— пачатку XV стагоддзя» — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. З аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст. Падрабязней
 
З пералікам іншых выданняў, даступных для набыцця, можна азнаёміцца ТУТ
 

← вярнуцца ў навіны