Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Вернісаж гістарычнай выставы «Ян Карскі. Чалавек свабоды»

2014.10.05 0

 Выява ўзятая з сайта svaboda.org

Польскі Інстытут у Мінску і Музей гісторыі горада Мінска запрашаюць  6 кастрычніка 2014 года а 15-й гадзіне на вернісаж гістарычнай выставы «Ян Карскі. Чалавек свабоды» па адрасе: Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10.   

Экспазіцыя «Ян Карскі. Чалавек свабоды», арганізаваная Музеем гісторыі Польшчы, складаецца з 22 плакатаў,на якіх паказана біяграфія Карскага: гады, праведзеныя ў роднай Лодзі, вучоба ва ўніверсітэце, ваенны час, калі ён распачаў спробу паведаміць свету пра знішчэнне габрэяў, а таксама яго пасляваенная дзейнасць. Гэтая выстава з'яўляецца часткай праграмы "Ян Карскі. Няскончаная місія", якая атрымала патранат Прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. Аўтар сцэнарыя выставы – Іаана Падольска, дырэктар Цэнтра дыялогуім Марэка Эдэльмана. На адкрыцці выставы будзе прысутнічаць Дырэктар Музея гісторыі Польшчы Роберт Костро. У 2014 годзе споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Яна Карскага, Польскі Сейм абвясціў гэты год Годам Яна Карскага.

Ян Карскі(1914-2000)-польскі юрыст і дыпламат, курер, і эмісар уладаў польскай падпольнай дзяржавы (таемныя дзяржаўныя структуры падчас Другой сусветнай вайны, якія падпарадкоўваліся ўраду РП за мяжой), сведка Халакоста: ён двойчы ўваходзіў у Варшаўскае гета, а таксама ў адзін з лагераў смерці, каб далей, як сведка, прадаставіць Захаду паведамленні пра знішчэньне габрэяў на тэрыторыі Польшчы. Восенню 1942 года ён адправіўся ў Вялікабрытанію; у ліпені 1943 года Карскі быў прыняты Франклінам Д. Рузвельтам, прэзідэнтам ЗША. Сваю справаздачу ён прадстаўляў ўсюды, куды толькі яму ўдавалася дабрацца - палітыкам, біскупам, прадстаўнікам СМІ і кінамастацтву з Галівуду, а таксама мастакам. Ён вывучыў рапарт на памяць і пераказваў яго за 18 хвілін, каб не «змарыць» слухачоў. Многія з тых, з кім ён размаўляў, не верылі яго паведамленням і лічылі гэта прапагандай польскага ўрада ў эміграцыі. Тое,што распавядаў Карскі, некаторыя яго суразмоўцы называлі непраўдападобным. Тым часам, паступалі таксама і іншыя паведамленні, у тым ліку ад саміх габрэяў. Магчымасці праверкі раслі хуткім тэмпам. У 1944 годзе Ян Карскі напісаў бэстселер «Я сведчу перад светам. Гісторыя падпольнай дзяржавы"("Аповесць аб дзяржаўнай таямніцы"). Наклад кнігі склаў 360 тысяч асобнікаў.

За сваю дзейнасць ён быў узнагароджаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі – польскім Ордэнам Белага Арла (1995) і пасмяротна амерыканскім Медалём Свабоды (2012), які з рук прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Белым Доме ў Вашынгтоне атрымаў былы міністр замежных спраў Польшчы Адам Данелія Ротфэльд.

Удзел у фільме «Шоа» (1985 г.) Клода Ланцманна «адкрыў» для сусветнай публікі Яна Карскага і яго спробу стрымаць Халакост. У 1982 годзе ён атрымаў званне Праведніка Народаў Свету і пасадзіў дрэва на тэрыторыі Яд-Вашэм у Іерусаліме. Яго прыняў Прэзідэнт Ізраіля. У 1994 годзе ён атрымаў ганаровае грамадзянства Дзяржавы Ізраіль.

Выстава арганізавана пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Санкт-Пецярбургу.

Выстава працуе да 19 кастрычніка 2014 года.
Адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10

Час працы: 11.00 – 19.00. Выхадныя: панядзелак, аўторак.
Тэл. для даведак: 321 24 30; 321 24 38
E-mail: muzejminska@gmail.com


← вярнуцца ў навіны