Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Стварэнне аргкамітэту па скліканні Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць

2014.09.15 0

30 жніўня ў Мінску быў створаны аргкамітэт па скліканні Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць.

Каардынатарам аргкамітэту абраная вядомая грамадская дзяячка, мовазнаўца Алена Анісім. У склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, акрамя Віцебскай вобласці. Папярэднюю згоду прыняць удзел у працы аргкамітэту таксама далі акадэмік Радзім Гарэцкі, пісьменнік Уладзімір Арлоў, кінарэжысёр Уладзімір Колас, праваабаронца Міхаіл Пастухоў.

На сваім устаноўчым пасяджэнні аргкамітэт разгледзеў некалькі пытанняў і прыняў зварот да грамадзянаў Беларусі. Свае прапановы жадаючыя могуць даслаць на адрас электроннай пошты niezaleznasc@gmail.com .

На паседжанні аргкамітэта таксама было выказана пажаданне ўзнавіць у СМІ падзеі 2000-га года, калі быў скліканы з’езд за незалежнасць. З гэтай нагоды Марат Гаравы ўзяў інтэрв’ю ў Алеся Старыкевіча, які меў самае непасрэднае дачыненне да правядзення згаданага з’езда.

Наступнае паседжанне аргкамітэта прызначана на 20-га верасня.


← вярнуцца ў навіны