Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

“Край|BY”: шматэтнічныя Відзы

2014.08.27 0

У мястэчка, так багатае на этнічныя рэлігійныя супольнасці, “Край|BY” яшчэ не зарульваў! І гэта і ў без таго шматкультурнай Беларусі! Сёння тут дзейнічае касцёл, праваслаўная царква, мураваная стараверская малельня і мячэт беларускіх татараў. А даўней існавалі пратэстанскі збор і некалькі юдэйскіх малітоўных дамоў.

Запрашаем у падарожжа на самы край Беларусі – у мястэчка Відзы!

“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.


← вярнуцца ў навіны