Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Пачаў працу сайт газеты “Наша слова”

2014.08.25 0

На сайце размяшчаюцца, матэрыялы чарговага нумара газеты: навіны, найбольш сур’ёзныя артыкулы. На завяршэнне размяш-чаецца ўвесь нумар газеты ў рэжыме Pdf.

Акрамя газеты “Наша слова” на сайце будуць размяшчацца чарговыя нумары часопіса “Лідскі летапісец”. З цягам часу на сайт будуць выстаўлены ўсе нумары “Лідскага летапісца”.

Безумоўна, можна было б і абысціся без сайта, але відавочна адно - з новым сайтам прысутнасць газеты “Наша слова” ў сусветнай інфармацыйнай прасторы ўзмацніцца, чаго мы, зрэшты, і дабіваемся. Цяжка даецца павелічэнне колькасці падпісчыкаў на папяровую газету, то дамо магчымасць чытаць нашыя матэрыялы ў электроннай версіі.

Сайт не мае задачы падмяніць ці замяніць папяровую версію газеты, якая застаецца асноўнай і галоўнай, але сусветная тэндэнцыя скіравана ў бок ператварэння сайтаў у самастойныя СМІ. Некаторыя газеты ўжо папяровай версіі не маюць. У сілу аб’ектыўных прычын “Наша слова” яшчэ далёка ад гэтага, але пройдуць гады, а, можа, месяцы, і пры змене сітуацыі не трэба будзе пачынаць усё на пустым месцы.

Таму, шаноўнае спадарства, калі ласка, на наш сайт. Асабліва запрашаем прыхільнікаў беларушчыны з рэгіёнаў, куды папяровая версія газеты не трапляе.

naszaslowa.by


← вярнуцца ў навіны