Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адкрыццё выставы жывапісу Васіля Пешкуна «Тут быў Вася»

2014.08.25 0

Выстава будзе працаваць з 29 жніўня да 13 верасня 2014 года. 
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, 
Кастрычніцкая пл.,1 (Палац Рэспублікі). Тэл.: 327-26-12. 
Мы працуем: 11.00-19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Васіль Пяшкун адзін з нямногіх сучасных мастакоў практыкуючых пленэрны жывапіс. Творы аўтара своеасаблівы дзённік яго назіранняў і ўражанняў. Амаль ва ўсе свае вандроўкі Васіль выпраўляецца з эцюднікам і фарбамі. 
Непаўторныя і каларытныя твары розных гарадоў і краін складаюцца 
з легкай рукі мастака ў галерэю выразных і характэрных партрэтаў. Кожнае месца, зацікавіўшае і крануўшае яго, атрымлівае ўвасабленне ў работах. Часцей за ўсе мастак натхняецца беларускімі краявідамі і амаль што ў любое надвор’е яго можна ўбачыць на вуліцах Мінска. Васіль Пяшкун на свае палотны пераносіць не толькі архітэктурныя рысы горада, але і наша хутказменьлівае жыццё. 
Не абыходзіць мастак сваёй увагай і такі жанр як нацюрморт. Простыя рэчы і прадметы з штодзённага побыту, куточак майстэрні з фарбамі 
і пэнзлямі, лаўка ля старога калодзежа, атрыбуты і прылады сельскай працы 
ў арыне пад страхой, кветкі і садавіна – вось героі яго карцін. Гэткая немудрагелістасць сюжэтаў і кампазіцый схіляе гледача да разважанняў, прымушае адчуць тонкае хараство і праяву сусветнай гармоніі ў будзённым
і звыклым. 
Разглядаючы творы Васіля Пешкуна, мы пераносімся ў тыя мясціны, дзе бываў мастак, разам з ім захапляемся, зачароўваемся і здзіўляемся прыгажосці
і велічнасці прыроды: стромкасці гор, празрыстай чысціні азёр, рытмам вялікіх гарадоў і павольнаму дыханню невялічкіх вёсачак. Выправіцца ў гэта прыемнае падарожжа, для якога не патрэбна ні збіраць валізку, ні набываць квіткі, можа кожны. Самыя светлыя эмоцыі і яркія ўражанні чакаюць Вас на персанальнай выставе мастака «Тут быў Вася».
Васіль Пяшкун нарадзіўся ў 1978 г. у Гомелі. Скончыў Гомельскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці манументальны жывапіс. З'яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З 2005 г. – сябра Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, мае больш за дзесяць персанальных. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі Сіці (ЗША), беларускім пасольстве ў г. Будапешце (Венгрыя), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Италіі, Францыі. Сайт мастака www.peshkun.com


← вярнуцца ў навіны