Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Край|BY: беларускі масток у Мальту

2014.08.21 0

Доўгія стагоддзі менавіта гэтае маленькае беларускае мястэчка звязвала нашую краіну (УВАГА!) з Мальтай! Ім жа валодала дачка апошняга сербскага дэспата, апекаваліся Радзівілы, Астрожскія і Чартарыйскія. Тут адбылося апошняе ваеннае супраціўленне перад першым падзелам Рэчы Паспалітай  1772 года і быў знойдзены кампраміс з царскім ўрадам у 1911-м.

Сёння “Край|BY” запрашае ў online-падарожжа ў мястэчка Сталовічы, ці СтАлавічы, як каму больш даспадобы.

“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

 


← вярнуцца ў навіны