Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот Сакратарыята ТБМ да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь і адказ

2014.08.06 0

Аб вяртанні беларускай мовы ў беларускае заканадаўства

Цяпер амаль усе законы ў нашай краіне прымаюцца толькі на рускай мове і не існуе афіцыйнага перакладу іх  на дзяржаўную беларускую мову, што з'яўляецца парушэннем дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з гэтым і з улікам артыкулаў 1, 2 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" мы прапануем з 1 верасня 2014 г. усе законы і іншыя нарматыўныя праўныя акты Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь адразу прымаць на дзвюх дзяржаўных мовах, а таксама зрабіць афіцыйны пераклад дзейных законаў, якія былі прынятыя толькі на рускай мове, на дзяржаўную беларускую мову і апублікаваць іх у прадугледжаным законам парадку.

27 чэрвеня 2014 г.

У адказе паведамляецца, што Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пакуль не жадае ўсе законы адразу выдаваць на беларускай мове.


← вярнуцца ў навіны