Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Пакуль нашы толькі думаюць...

2014.07.02 0

 Выява з сайта ynhe.moneyvam.com.

Нядаўна сам Ніл Гілевіч падараваў Таварыству беларускай мовы цікавы падарунак. Выданне называецца "Свет твоего дома. Любимые русские песни для детей", а сярод любімых расейскіх выканаўцаў ёсць і песні на беларускай мове на верш Ніла Сымонавіча і на верш Генадзя Бураўкіна. Відаць, расейцы лічаць нашу краіну сваім светлым домам!

Аўтары выдання пішуць наступнае: "В сборник включены тексты песен на слова известных отечественных поэтов Г.Н. Буравкина, Н.С. Гилевича, М.С. Пляцковского, И.Д. Шаферана." Няўжо мы прапусцілі нейкі заканадаўчы дакумент, які цяпер далучае Беларусь да "Российского отечества"? Больш за тое, аказваецца часы, калі нас далучалі да "северо-западного края", не мінулі? Асабліва важна спытаць сябе пра гэта цяпер, у сувязі з сумнавядомымі падзеямі ва Украіне!

Безумоўна, выдатна, што былі перакладзеныя вершы нашых нацыянальных беларускіх паэтаў з беларускай мовы на англійскую. Добра і тое, што аўтары пазначаюць ва ўступе, што змяшчаюць вершы "народного поэта Белоруссии Нила Семеновича Гилевича, поэта Геннадия Николаевича Буравкина", але праз старонку зноў заўважаюць, што ўсе змешчаныя ў зборніку песні - гэта адна культурная традыцыя і культурныя каштоўнасці.

ТБМ вельмі непакоіць падобная тэндэнцыя, бо ў такіх варунках беларускую мову зноў могуць назваць усяго толькі заходнім дыялеткам і адмовіць ёй у незалежнасці. А калі не будзе асобнай беларускай мовы, гісторыя якой нават больш старажытнейшая за многія іншыя мовы, то не стане і суверэннай Беларусі. Таму заклікаем памятаць, кім мы з'яўляемся і пачаць складаць свае ўласныя спеўнічкі!

Кантактныя дадзеныя выдання: Навуковы савет Установы Расійскай акадэміі "Інстытут зместу і метадаў навучання" (рэкамендаваў да друку), выдадзена ў ООО "Старая Басманная" (127282, г. Масква, вул. Палярная, д. 52, корп. 4, кв. 511, тэл. (495) 978-64-14), складальнік Валерий Воронин, рэцэнзент Пантюхин Н. Я. (дацэнт кафедры моў краін Бліжэйшага і Сярэдняга Усходу Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных стасункаў), Цимбалов А. В. (загадчык хоравага аддзялення метадычнага кабінета па навучальных установах мастацтва і культуры Дэпартамента культуры горада Масквы, дацэнт кафедры хоравага дырыжыравання Акадэміі хоравага мастацтва), Урусов Х. М. (старшыня метадычнага аб'яднання настаўнікаў замежных моваў школы з этнакультурным русским кампанентам адукацыі № 225 (Масква).

Юлія Бажок


← вярнуцца ў навіны