Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Хутка фэст-Купалле "Вольнае паветра"!

2014.06.25 0

На хутары “Шаблі” 5 ліпеня пройдзе чарговы фестываль «Вольнае паветра». Змянілася звыклая дата яго правядзення, але гэта мае вельмі важную прычыну – паэтычнае ды містычнае Купалле – галоўная тэма цяперашняга фестывалю, якая цалкам перайначыла фармат яго правядзення.

Фестывалі ў «Шаблі» заўсёды адрозніваліся ад традыцыйных openair. Але ў гэтым годзе гасцей чакае выключна ўнікальная падзея: аўтэнтычнае святкаванне Купалля, інтэрактыўная дзея з сваёй драматургіяй і рэжысурай. Арганізатары прапануюць гасцям фестывалю адчуць атмасферу традыцыйнай беларускай рытуальнай дзеі. Купалле – гэта старажытныя абрады, абрадавыя песні і танцы, адчуванне сілы прыроды і памкненне стаць з ёю адным цэлым. Падрыхтоўка да свята – працяг філасофіі хутара «Шаблі», якая заключаецца ў прапагандзе беражлівага стаўлення да прыроды, асалоды ад стасункаў з ёю. А ў аснове канцэпцыі «Вольнага паветра» ў гэтым годзе – ідэя экалагічнага свята ў гармоніі з прыродай, пасля якога не застаецца абгарэлых аўтамабільных шынаў ды раскіданага смецця.

Гаспадары хутара намагаліся максімальна выкарыстаць натуральную прыгажосць даліны ракі Буянкі, далікатна падкрэсліўшы пейзаж, раскрываючы прыгажосць унікальных краявідаў для гасцей. Сёлета фестывальныя мерапрыемствы пройдуць на большай тэрыторыі за ранейшую. Нядаўна блізу хутара «Шаблі» знайшлі вялікі масаў старажытных валуноў у маляўнічым месцы пад старымі дубамі. Гэтая тэрыторыя, якая ўражвае сваёй прыгажосцю і магутнай энергетыкай, адкрыецца для гасцей у выглядзе зоны для шпацыраў. Болш за тое, упершыню пагоркі і рака, а таксама пешаходныя сцежкі ў межах даліны, будуць абазначаныя святлом. Новы мост праз раку дазволіць гасцям больш камфортна перасоўвацца. Музычная канцэпцыя фестывалю сёлета заснавана на аўтэнтычным фальклоры, які наладзіць на медытацыю ды святочны абрад.

5 ліпеня а 18-ай на галоўнай сцэне пачнецца канцэрт з удзелам гуртоў: «Альтанка», «Vuraj», «Стары Ольса», «Pafnutiy’sDreams» і «Троіца». Кожны калектыў прадставіць паўнавартасную праграму. А 23-яй пачнецца святочная купальская эстафета для тых, хто наважыцца застацца на ноч у кемпінгу і намётах. На адным з пагоркаў запаляць купальскае вогнішча, а побач з ім загучыць музыка. Праз пэўны час на адлегласці запаляць яшчэ адно вогнішча, заграе іншы гурт, і так далей. Уся даліна напоўніцца гукам і будзе зацягнута ў суцэльную інтэрактыўную дзею. Гасцям прапануюць традыцыйныя купальскія абрады і разнастайную музыку – ад абрадавых песень да гонгаў. Кожны будзе мець выбар: слухаць музыку, шпацыраваць па асветленай даліне, далучыцца да працэсіі і кідаць вянок у раку… Кульмінацыйнай кропкай начнога свята стане самае вялікае вогнішча на высокім пагорку, адкуль па схіле скоціцца запаленае кола.

Арганізатары «Вольнага паветра» падбалі, каб адысці ад стандартнага досведу правядзення масавых мерапрыемстваў, калі людзі абмежаваныя перасоўваннем паміж сцэнай, паркоўкай і кропкай грамадскага харчавання. Нягледзячы на тое, што асноўныя мерапрыемствы пачнуцца ўвечары 5 ліпеня, госці змогуць прыехаць і размясціцца на тэрыторыі хутара «Шаблі» ўжо 4-га ліпеня. На наступны дзень зранку разгорнуцца зоны для заняткаў ёгай. Для гасцей арганізуюць харчаванне, забаўляльную праграму, кірмаш вырабаў ручной працы. Мэта арганізатараў фестывалю – стварыць святочную атмасферу, якая будзе арганічнаю з унікальнымі прыроднымі краявідамі, але пры гэтым прапануе гасцям разнастайныя варыянты баўлення часу.

 

Кошт квіткоў у беларускіх рублях

Папарэдне: 230000
5
ліпеня (укасе КПП): 300000

Дзеці ростам да 120 см - бясплатна

Касы

- офіс ПУП "Шаблi" (вул.Чарвякова, 6 3 падезд, цокальны паверхсхема праезду +375-33-6-5555-96

- у любой краме "Связной" ці "Евросеть"  (+12000 камісія)

- білетныяаператары TicketPro і Kvitki (+12000 камісія)


← вярнуцца ў навіны