Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2014.06.30 0
З 19 чэрвеня працуе беларуская версія афіцыйнага сайту футбольнага клубу “Дынама-Мінск”.
У звароце да заўзятараў прэсавая служба клубу паведамляе, што з самага пачатку працы над беларускай версіяй сайту ФК праект меў шырокую падтрымку сярод заўзятараў. Валанцёрамі праекту былі журналісты не толькі з Беларусі, але беларускія супрацоўнікі замежных інфармагенцтваў, дапамагалі i заўзятары каманды са стажам, і фанаты клубу. У выніку склалася рабочая група, якая больш за месяц падтрымлівала праект у працоўным стане ў тэставым рэжыме і будзе надалей працягваць працу па падтрымцы беларускай версіі сайту.
У працэсе работы стваральнікі версіі намагаліся праводзіць тэкставыя анлайны матчаў “Дынама” з вучэбна-трэніровачных збораў на беларускай мове, інтэрнэт-трансляцыі хатніх матчаў каманды сталі суправаджацца каментарамі на дзвюх дзяржаўных мовах: рускай і беларускай.
Актыўную падтрымку праекту аказаў распрацоўшчык сайту - кампанія “Абіятэк”.
Але не ўсё зроблена і над рашэннем шматлікіх задач яшчэ трэба папрацаваць. Пакуль няма беларускіх моўных версій паблік і афіцыйных гуртоў клубу ў сацыяльных сетках, што патрабуе дапамогі валанцёраў. Актыўнымі тэмпамі ідзе распрацоўка і адаптаванне англійскай версіі сайта.
Прэсавая служба “Дынама-Мінск” звяртаецца да заўзятараў клуба, якія ў дасканаласці валодаюць англійскай мовай, далучыцца да працы, стаць валанцёрамі і дапамагчы зрабіць сайт клубу яшчэ больш насычаным, яшчэ больш інфарматыўным, яшчэ больш адкрытым для сусветнай футбольнай супольнасці.
Прэсавая служба ФК запрашае да супрацоўніцтва ўсіх прыхільнікаў “Дынама”, якія б хацелі непасрэдна прыняць удзел у працы над сайтам і ў ягоным прасоўванні. Лісты з прапановамі і заўвагамі неабходна адсылаць на электронны адрас (info@dinamo-minsk.by).
Марат Гаравы