Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Пабачыў свет "Верасень" № 10

2014.06.23 0

Пяць гадоў таму, 24 чэрвеня 2009 года атрымаў пасведчанне аб рэгістрацыі літаратурна-мастацкі часопіс для моладзі “Верасень”. Акурат да дня заснавання выйшаў з друку  дзясяты -- юбілейны нумар выдання. Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі маладых аўтараў: Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Кацярыны Глухоўскай, Алены Сіманчык, Марыны Валасар, Наталлі Бінкевіч, Соф’і Марозавай, Алены Масцеравай, Алеся Мацулевіча. Друкуюцца таксама вядомыя аўтары: Наста Кудасава, Юрка Буйнюк, Валянціна Восіпава, Васіль Дэбіш. У раздзеле “Проза” са сваімі творамі выступаюць: Надзея Філон, Алёна Беланожка, Кацярына Шчасная, Сяргей Белаяр і Ірына Хадарэнка. Славацкую паэзію на старонках часопіса прэзентуе Пэтэр Мілчак, вершы якога на беларускую мову пераклала Святлана Богуш. Праблему “эгацэнтрызацыі мастацтва” у раздзеле “Крытыка” разглядае  Эдуард  Дубянецкі. Роздумамі з цыкла “У віры быцця і дум “ дзеліцца Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Чарговую серыю сваіх “Жодзінскіх фацэцый” друкуе  Уладзімір Сіўчыкаў. У тым, што “Бог добра разумее па-беларуску” пераконвае чытачоў у сваім інтэрв’ю Глеб Лабадзенка. Аўтэнтычныя запісы, прысвечаныя Вялікдню, друкуе фалькларыст Генадзь Лапацін. З рэцэнзіямі на кніжныя навінкі выступаюць Таццяна Мацюхіна, Анатоль Трафімчык і Ала Петрушкевіч. Па традыцыі заканчваецца нумар “дыскаграфіяй” музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.
Пытайце дзясяты нумар “Верасня” на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13). Чытайце”Верасень”  на сайтах: kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@ gmail.com.


← вярнуцца ў навіны