Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Віцебская абласная арганізацыя ТБМ

навіны

Пастанова Рады Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ

2014.04.15 0

П А С Т А Н О В А

рады Віцебскай абласной арганізацыі

ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”

ад 12 красавіка 2014 года

Аб абласным аглядзе-конкурсе ўжывання беларускай мовы                              

мясцовым друкам “З беларускім словам”, прымеркаваным да 90-годдзя Васіля Быкава.

1.Правесці ў другой палове 2014 года агляд-конкурс ужывання беларускай мовы мясцовым друкам (абласныя, гарадскія, раённыя газеты, недзяржаўныя выданні).

2.Мэта агляду-конкурсу:

- заахвочванне рэдакцый да паўнавартаснага выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы на старонках газет, папулярызацыя беларускай культуры і гісторыі Беларусі ;

- інфармаванне органаў улады, грамадскасці аб стане ўжывання беларускай мовы ў сродках масавай інфармацыі вобласці;

3.Агляд-конкурс праводзіцца па трох катэгорыях:

- абласныя, гарадскія газеты;

- раённыя газеты;

- недзяржаўныя выданні.

4. Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічваецца выкарыстанне беларускай мовы пры падрыхтоўцы матэрыялаў супрацоўнікамі рэдакцый, наяўнасць беларускамоўных публікацый творчага характару і літаратурных старонак, культура мовы, асвятленне дзейнасці мясцовых суполак ТБМ (у тых раёнах, дзе суполкі дзейнічаюць), выступленні афіцыйных асоб на старонках газет па-беларуску, ужыванне беларускай мовы ў выступах у друку святароў, а таксама беларуская мова ў тэкстах віншаванняў, рэкламы і аб’яў.

5. Зацвердзіць наступны склад журы:

- Бабіч Ю.М. – кандыдат філалагічных навук, дацэнт (старшыня журы);

- Навумчык І.А. – старшыня Віцебскай абласной рады ТБМ;

- Сакалова А.Г. – філолаг, выкладчык каледжа;

- Лазебная Н.П. – старшыня Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў;

- Лукашэнка Л.Я. – філолаг, настаўнік вышэйшай катэгорыі;

- Севярынец К.П. – журналіст; сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў;

- Сіманёнак Л.І. -- паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў;

- Станкевіч Г.М. – журналіст, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў;

- Гаравы Л.А. – журналіст, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў;

- Нагорны Ю.А. – педагог.

6. У першай і трэцяй катэгорыях вызначаюцца па два пераможцы, у другой катэгорыі (раённыя газеты) – тры пераможцы.

7. Вызначыць у кожным рэдакцыйным калектыве журналістаў (1-2 чалавекі), якія пішуць традыцыйна па-беларуску, для ўзнагароджання граматамі і сувенірамі.

Вынікі агляду-конкурсу “З беларускім словам” падвесці да канца снежня 2014 года. Узнагароджанне намінантаў прымеркаваць да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Старшыня рады Віцебскай абласной арганізацыі

ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”                                                       

І. Навумчык

 


← вярнуцца ў навіны