Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Нарада ў сядзібе ТБМ

2014.05.28 0

У суботу 24 траўня ў сядзібе ТБМ адбылася нарада кіраўніцтва ТБМ з сябрамі Рады ТБМ, кіраўнікамі абласных і раённых арганізацый і шараговымі актывістамі Таварыства.

У свабодным фармаце былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да святкавання 25-годдзя з дня заснавання ТБМ, пытанні і пазіцыі, якія будуць выносіцца на з’езд ТБМ, тэрміны правядзення справаздачна-выбарчых сходаў і парадак вылучэння дэлегатаў на з’езд. Было нагадана пра падрыхтоўку “Летапісу ТБМ” за апошнія пяць гадоў.

Была разгледжна сітуацыя з газетай “Наша слова”, падпіска апусцілася ніжэй за 1000 асобнікаў пры тым, што ў Таварыстве 6000 сяброў. Падпіска на паўгода каштуе менш за 45000 рублёў. Таму не грошы тут прычына, а пасіўнасць. Калі сябар ТБМ нават не чытае газету, то якую ён ужо там працу вядзе ў грамадстве - хутчэй што ніякай, хіба мо сам хоць па-беларуску размаўляе.

Было разгледжана пытанне пра аднаўленне рэгістрацыі Берасцейскай абласной арганізацыі ТБМ.

Была звернута ўвага на неабходнасць больш актыўнай пастаўкі інфармацыі на партал ТБМ з рэгіянальных арганізацый і пра фармаванне на партале старонак рэгіянальных арганізацый.

Разглядаліся іншыя пытанні.

Наш кар.


← вярнуцца ў навіны