Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зміцера Сідаровіча не стала 9 дзён таму. ТБМ спачувае

2014.05.27 0

Дзевяць дзён таму, 18 траўня, не стала Зміцера Сідаровіча, беларускага барда, сябра нашай арганізацыі. Заўчасная смерць забрала з нашых шэрагаў таленавітага творцу, чые песні напаўнялі слухачоў гонарам за нашу гісторыю, надавалі моцы ў справе беларушчыны, ахіналі рамантычнай узнёсласцю адносіны. Дзякуючы Зміцеравай энергіі і нястомнай творчай працы існавалі знакамітыя танцвечарыны ў “Залатой птушцы”, паездкі ў розныя куточкі краіны.

У яго песнях назаўсёды будзе гучаць шчырая любоў да Бацькаўшчыны, вернасць і ўдзячнасць продкам за іх справы, гімн каханню. Ён пакінуў іх нам і нашым нашчадкам у карыстанне і памяць.

Дзякуй табе, Зміцер, за ўсё, што здолеў зрабіць.

Светлая памяць!

Сакратарыят ТБМ


← вярнуцца ў навіны