Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларуская мова ўсё больш папулярная для лічбавых тэхналогій

2014.05.23 0

Адной з такіх цікавостак з'яўляецца інтэрактыўная казка "Зайкава хатка". Першая беларуская казка пад iPad – народная казка з чароўнымі інтэрактыўнымі ілюстрацыямі Наташы Чатковай.

Каштуе толькі 0,99$, але затое можна прапанаваць яе і сваім замежным сябрам, бо яна перакладзена на некаторыя іншыя мовы.

Таксама добрым адпачынкам можа стаць гульня з беларускай мовай для Android "Папяровае пекла" (PaperHell). Стварыў яе супрацоўнік беларускамоўнай арт-студыі PRAS студэнт Аляксей Фёдараў.

Гульня распаўсюджваецца ў дзвюх версіях: бясплатнай і платнай (1,05$ за поўную версію).

Вельмі цікавай з'яўляецца яшчэ адна праграма для мабільных тэлефонаў ад студыі PRAS - праграма Палівач. Натхніла праграмістаў на стварэнне дадатку нестабільная сітуацыя на рынку паліва Беларусі.

Бясплатная бэта-версія Палівачу дазваляе падлічваць колькасць паліва, згубленага ўпустую, на аўтазапраўках Беларусі. У праграме вядзецца падлічэнне сярэдняй статыстыкі за месяц і за папярэднія месяцы. Таксама, можна праглядзець дэталізаваную статыстыку.

Вельмі карысным дадаткам можа аказацца бясплатная праграма-гадзіннік DVBeep з беларускамоўнай агучкай ад студыі Horsound. Спачатку неабходна ўсталяваць саму праграму, а потым спампаваць і агучку з прыемным мужчынскім голасам Сяргея Кілесы.

Дарэчы, на старонцы студыі можна знайсці і іншыя цікавыя праекты. Нядаўна быў запісаны па-беларуску аўдыёгід для музея гісторыі архітэктуры Полацкага Сафійскага сабора. Паслухаць фрагмент агучкі можна на старонцы студыі.

На нашым сайце мы ўжо пісалі нядаўна пра новы мабільны аплет "moVa" ад Velcom, які існуе ў версіях для сістэмаў iOS і Android.

Створаны для пашырэння ўжывання беларускай мовы ў мабільных камунікацыях.

Таксама на нашым партале мы пісалі пра ўнікальны 3-хмоўны мабільны гід па сталіцы Go Minsk! пад iOS і Android. Бясплатны мабільны дадатак не проста распавядзе пра месцазнаходжанне кавярняў і музеяў, але прапануе тэматычныя шпацыры (“Хронікі супраціву”, “Эка-шпацыр”, “Гарадскія паданні”, “Моўны шпацыр” і інш.).

Тэсты ПДР таксама можна праходзіць па-беларуску на iOS і Android. 3 гады таму Таварыства беларускай мовы выдала ПДР па-беларуску і падрыхтавала пераклад тэстаў ПДР на беларускай мове. А нядаўна pdd.by дадалі мову і ў мабільны дадатак "Тэст па правілах дарожнага руху Рэспублікі Беларусь".

Некаторыя здымкі ўзятыя з сайта citydog.by.


← вярнуцца ў навіны