Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Сёлета СБП адзначае 80-годдзе

2014.05.25 0

Да свайго 80-годдзя, якое адзначаецца сёлета, Саюз беларускіх пісьменнікаў адкрывае на сайце новую рубрыку "З архіву СБП", дзе можна будзе азнаёміцца з дакументамі вядомых літаратараў. Для пачатку вашай увазе — асабовая справа Уладзіміра Караткевіча. Плануецца таксама размясціць архівы Янкі Брыля, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Уладзіміра Дубоўкі, Еўдакіі Лось ды іншых.

І хаця многія з гэтых матэрыялаў ужо былі даследаваны і знаходзяцца ў беларускіх архівах, але ў электронным выглядзе ў вольным доступе яны — упершыню.

Сярод дакументаў Уладзіміра Караткевіча — уласнаручна напісаныя ім заява на ўступленне ў СП БССР, аўтабіяграфія, бібліяграфія, а таксама 2 рэкамендацыі, якія былі дадзеныя пісьменніку яго калегамі Анатолем Вялюгіным і Максімам Лужаніным.

Нашая новая рубрыка размяшчаецца тут. Каб паглядзець кожную выяву ў лепшай якасці, варта націснуць на яе. Сачыце за абнаўленнямі!

 

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

 


← вярнуцца ў навіны