Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Сябры салігорскай арганізацыі ТБМ дамагаюцца выканання закона "Аб геаграфічных назвах"

2014.05.15 0

Сябры салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” звярнулі ўвагу мясцовых чыноўнікаў на парушэнне закона “Аб геаграфічных назвах аб’ектаў”.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона, найменні геаграфічным аб'ектам у Рэспубліцы Беларусь прысвойваюцца на беларускай мове. Перадача іх на рускую мову магчыма толькі шляхам транслітэрацыі.

“На вялікі жаль, значная колькасць інфармацыйных шыльдаў на будынках горада з назвамі салігорскіх вуліц выкананы не на беларускай мове, а на рускай і да таго ж з парушэннем правіл транслітэрацыі,” - сцвярджаюць аўтары звароту. У якасці прыкладу прыводзяцца Кастрычніцкая і Чыгуначная вуліцы, якія на гарадскіх будынках пазначаныя як “Октябрьская” і “Железнодорожная”.

Сябры ТБМ просяць прывесці назвы шыльдаў на будынках у адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам.

(Гэты артыкул на сайце spring96.org выкладалі яшчэ ўвосень 2013 г.)

Прадстаўнікі Салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” патрабуюць прывесці назвы шыльдаў на гарадскіх будынках у адпаведнасць Закону “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў”. Свой зварот яны накіравалі у Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Сябры ТБМ адзначаюць, што паводле дзеючага заканадаўства найменні геаграфічным аб'ектам у Беларусі прысвойваюцца на беларускай мове, а перадача іх на рускую мову магчымая толькі шляхам транслітарацыі. Існаванне адначасова двухмоўных назваў вуліц, кшталту Кастрычніцкай і “Октябрьской” ці Чыгуначнай і “Железнодорожной”, перашкаджае назвам унутрыгарадскіх аб’ектаў выконваць сваю непасрэдную функцыю адраснасці, а таксама стварае ўмовы для ўзнікненныя недарэчных прававых і юрыдычных сітуацый.

Нагадаем, увосень ТБМ ужо звярталася да мясцовых уладаў па гэтай праблеме, аднак чыноўнікі некалькі месяцаў не давалі адказу па ўзнятым пытанні. Пасля ўмяшальніцтва ў справу паркуратуры і вынясення адказным асобам Салігорскага райвыканкаму афіцыйнага папярэджання з гэтай нагоды, тыя самаўхіліліся ад вырашэння праблемы, пераклаўшы ўсю адказнасць за існуючую сітуацыю на Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

(Гэты артыкул на сайтах novychas.info і spring96.org выклалі 21 красавіка 2014 г.)


← вярнуцца ў навіны