Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Толькі для жанчын! Новы конкурс “Будзьма беларусКамі!”

2014.05.12 0

Кампанія "Будзьма!" распачынае новы праект "Будзьма беларусКамі!", у межах якога удзельніц чакаюць цікавыя сустрэчы, дыскусіі і абмен досведам.

Першы этап праекта – семінар “Жанчыны наперад!”, які пройдзе ў Варшаве (Польшча) з 30 чэрвеня па 7 ліпеня 2014 года.

Увага! Колькасць удзельніц абмежаваная!
Заяўкі прымаюцца да 15 мая 2014 года.

Толькі для жанчын! Новы конкурс “Будзьма беларусКамі!”

Рагнеда, Ефрасіння Полацкая, Настасся Алелькавіч (Слуцкая), Францішка Уршуля Радзівіл, Эмілія Плятэр, Каміла Марцінкевіч, Эліза Ажэшка, Апалонія Дарэўская, Саламея Рэгіна Русецкая, Соф’я Кавалеўская, Стэфанія Станюта… Жанчыны-легенды. Жанчыны-гісторыя.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” ўпэўненая, што і ў сучаснай Беларусі шмат жанчынаў, якія дасягнулі поспеху ў розных сферах – грамадскай, прафесійнай, творчай. Ім ёсць што сказаць грамадству і што абмеркаваць разам, іх мусіць ведаць як мага больш людзей!

Давайце папаўняць спіс вядомых беларусак разам!

Прапануем паўдзельнічаць у праекце “Будзьма беларусКамі!”, у межах якога вас чакаюць цікавыя сустрэчы і дыскусіі, абмен досведам і пошук новых рашэнняў.
І першы этап – семінар “Жанчыны наперад!”, на які ўдзельніцы адбіраюцца на конкурснай аснове.

Шаноўныя беларускі, калі
- вам больш за 20 гадоў,
- вы жывяце ў Беларусі (любым горадзе ці вёсцы),
- вы актыўныя ў грамадскай, прафесійнай, творчай дзейнасці, маеце поспех у сваёй прафесіі, гатовыя ім падзяліцца,
запрашаем вас паўдзельнічаць у нашым новым праекце “Будзьма беларусКамі!”.


Найактыўнейшыя з актыўных стануць удзельніцамі семінара “Жанчыны наперад!”, які пройдзе ў Варшаве (Польшча) з 30 чэрвеня па 7 ліпеня 2014 года, дзе атрымаюць цікавыя веды, а таксама пазнаёмяцца з досведам польскіх жанчын.

Увага! Колькасць удзельніц абмежаваная!

Калі вы зацікавіліся нашай прапановай, запоўніце анкету, папярэдне спампаваўшы яе з сайта budzma.by, і дашліце на паштовую скрыню razam@budzma.org з пазнакай “Конкурс “Будзьма беларускамі!”

Заяўкі прымаюцца да 15 мая 2014 года.


← вярнуцца ў навіны