Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Фестываль AD.NAK! правядзе серыю воркшопаў па стварэнні рэкламных праектаў

2014.05.26 0

Сёлетні Фестываль традыцыйна прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае:

"Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!"

У гэтым годзе вас чакаюць адметныя конкурсы ў новых фарматах. Падрабязнасці ўжо на працуючым сайце.

Час ляціць шпарка. Таму спяшайцеся стаць удзельнікам юбілейнага Фестывалю AD.NAK!, падаўшы працу праз adnak.by.

На сайце  вы можаце знайсці ўсе падрабязнасці пра ўмовы ўдзелу і сёлетнія намінацыі.

Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня. Фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Штогод Фестываль звяртае ўвагу прафесійных рэкламістаў і грамадства Беларусі на рэкламу і іншыя сродкі маркетынгавых камунікацый, выкананыя на беларускай мове. У гэтым годзе Фестываль пройдзе 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

 

У праграме Фестывалю — адукацыйная праграма з удзелам хэдлайнераў найбуйнейшых беларускіх кампаній і замежных экспертаў, прэс-канферэнцыя сябраў журы і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

 

Атрымаць узнагароду могуць усе, хто возьме ўдзел у конкурсах, якія заўсёды ладзяцца арганізатарамі, каб даць магчымасць прафесіяналам, якія жадаюць ствараць розныя камунікацыйныя праекты на беларускай мове.

 

Чым адрозніваюцца НАМІНАЦЫІ ад КОНКУРСАЎ? Галоўнае адрозненне ў тым, што ў НАМІНАЦЫЯХ могуць удзельнічаць толькі рэальныя, зацверджаныя замоўцамі і рэалізаваныя праекты.

 

У межах КОНКУРСАЎ жа ўдзельнікам прапануецца праявіць свой крэатыў, стварыць работу па зададзенай тэме і такім чынам удзельнічаць у праграме Фестывалю. Конкурсы ладзяцца найперш для таго, каб прыцягнуць маладыя таленты, для якіх у пачатку прафесійнага шляху вельмі важная практычная рэалізаванасць сваіх працаў.

 

Каштоўнасць удзелу і перамогі ў конкурсах стаяць на адным узроўні з тымі праектамі, якія падаюцца ў прафесійных намінацыях. Акрамя таго, пераможцы атрымліваюць дадатковыя бонусы — прадугледжаныя каштоўныя і грашовыя прызы ў памерах ад 3 да 10 мільёнаў беларускіх рублёў.

 

Таму запрашаем узяць удзел у конкурснай праграме Фестывалю. Тым больш, што, як заўсёды, удзел у Фестывалі і ва ўсіх прафесійных воркшопах і інтэнсівах БЯСПЛАТНЫ!

 

КОНКУРСЫ Ў ФАРМАЦЕ ВОРКШОПАЎ З АБМЕЖВАНЫЙ КОЛЬКАСЦЮ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ.

 

AD.NAK! СУПРАЦЬ DRUGS

Удзельнікі будуць ствараць вонкавую і друкаваную рэкламу, а таксама розныя іншафарматныя праекты на тэму барацьбы супраць распаўсюду і ўжывання  моладдзю Беларусі сінтэтычных наркотыкаў

 

ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА

Удзельнікам таксама прапануецца стварыць вонкавую і друкаваную рэкламу, але няма абмежаванняў наконт іншых ідэй, у тым ліку лічбавых рашэнняў. Тэма — папулярызацыя безнаяўных разлікаў у Беларусі. Партнёрам гэтага конкурсу выступіла плацежная сістэма Рэспублікі Беларусь “Белкарт”, і пераможцы атрымаюць карткі з грашыма на рахунку.

 

ІНФАГРАФУЙ ГІСТОРЫЮ AD.NAK!

У межах гэтага воркшопа ўдзельнікам прапануецца стварыць інфаграфіку пра  гісторыю развіцця Фестывалю з улікам сучасных падыходаў да стварэння такіх праектаў.

 

Да ўдзелу ў конкурсах запрашаюцца маркетолагі, дызайнеры, капірайтары, арт-дырэктары і іншыя, хто працуе ў прафесійных рэкламных агенцтвах, буйных кампаніях альбо фрылансерамі і стварае сучасныя камунікацыйныя праекты.

 

Каб узяць удзел у воркшопе, трэба ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА на сайце Фестывалю альбо даслаць заяўку на ўдзел adnak@budzma.org з пазнакай назвы конкурсу.

 

У заяўцы абавязкова пазначце:

• імя; прозвішча;

• вопыт работы ў рэкламнай галіне;

• спецыялізацыя (маркетынг, капірайт, дызайн, арт-дырэкшн і г.д.);

• наяўнасць дызайнерскіх навыкаў (веданне графічных праграм);

• нумар тэлефона;

• e-mail;

• калі ёсць — акаўнт Facebook.

 

АДКРЫТЫЯ КОНКУРСЫ БЕЗ АБМЕЖАВАННЯЎ КОЛЬКАСЦІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ

 

БРЭНД-ПЕРАЗАГРУЗКА

Конкурс, які закліканы для таго, каб зняць усе абмежаванні для ідэй і фантазій крэатыўных рэкламістаў. Згодна з гідам па айдэнтыцы ад тудыі брэндынгу On Foot, удзельнікам прапануецца, ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія. Згоду здацца на літасць дызайнерам далі “Онега”, AIST, “Сочный і M1NSK.

 

ЗДЗІВІ ІНТУРЫСТА!

Удзельнікам прапануецца стварыць дызайн-канцэпт беларускіх сувеніраў, якія будуць вырабляцца ў прамысловых маштабах: ільняныя торбы, майкі, кубкі і нататнікі.

 

Аснова рашэння — заахвоціць грамадзяніна іншай краіны атрымаць сувенір як сімвал таго, што ён быў у Беларусі.

 

Пераможца конкурсу атрымае грашовы прыз — BLR5 млн, а таксама кантракт ад партнёра конкурсу, кампаніі Universal Press, у межах якога будзе выплачвацца ганарар ад кожнай прамысловай партыі прадукцыі.

 

Свае работы па гэтых конкурсах можна запампаваць у адпаведным раздзеле пасля РЭГІСТРАЦЫІ ў якасці ўдзельніка.

 

Пераможцаў намінацый і конкурсаў чакаюць павага, прызнанне і таксама каштоўныя прызы ад партнёраў Фестывалю.

 

Генеральны партнёр AD.NAK! у гэтым годзе — кампанія velcom.

 

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах шукайце ў адпаведных раздзелах сайта Фестывалю Adnak.by. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434 (Сяргей Скараход), e-mail: adnak@budzma.org.

 

Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!


← вярнуцца ў навіны