Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Падзяка ўсім ахвярадаўцам!

2014.05.13 0

Раней кіраўніцтва ТБМ праз СМІ ужо звярталася за падтрымкай да грамадзян Беларусі і іншых краін у сувязі з павелічэннем аплаты за сядзібу ТБМ у тры разы. Нягледзячы на тое, што з красавіка гэтага 2014 года арэндная плата зноў павялічылася і дасягнула 10 мільёнаў 771 тысячы 200 рублёў, дзякуючы грамадскай падтрымцы мы можам утрымліваць офіс ТБМ у цэнтры Мінска.

Сярод ахвярадаўцаў мы хочам адзначыць у першую чаргу нашых пастаянных фундатараў і ахвярадаўцаў. Сярод іх – Андрэй Міцкевіч, Павел Бераговіч з Таліна, сям’я Прыгожыных з Масквы, Фелікс Шкірманкоў са Слаўгарада, Алег Лягушаў са станцыі Ясень Асіповіцкага раёна, Юлія Пухоўская, Віктар Данілюк, Павел Чайкоўскі, Ірына Прылішч, Тамара Лазарук, Анатоль Чачотка, Іван Кукавенка, Мікола Бамбіза, Валянціна Вяргей, Таццяна Раманюк з Мінска, Анатоль Краўчанка з Мінска, Аляксандра Восіпава з Гомеля, Людвіка Таўгень з Валожына, Роза Рымар, Лілія Некраш, Зміцер Мартынчык з Гродна, Васіль Рагаўцоў з Магілёва, Антон Фурс з Паставаў, Сяргей Птушко з в. Хільчыцы Жыткавіцкага раёна, клуб “Спадчына” з в. Дварэц Дзятлаўскага раёна, сябры клуба “Прамова” з Мінску,  Мар’ян Місевіч з м. Падсвілле Глыбоцкага раёна, сябры ТБМ з Наваполацка, Надзея Барт-Юрэвіч з Германіі, Кухаронак Аляксандр са Смілавіч, Касцюкевіч Зміцер з Чэрвеня, Уладзімір Мануленка з Брэста, Васіль Усціновіч з п. Лясны Мінскага раёна і многія іншыя.

Поўныя спісы ахвярадаўцаў мы рэгулярна друкуем у газеце "Наша слова" і выстаўляем на нашым сайце. Для тых, хто хоча падтрымаць ТБМ паведамляем наш рахунак ТБМ 3015741233011 код 739 у аддзяленні №539 ААТ "Белінвестбанка" УНП 100129705.

Старшыня ТБМ

Алег Трусаў


← вярнуцца ў навіны