Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У канцы траўня N.R.M адыграе вялікі рок-канцэрт

2014.05.05 0

У канцы гэтага месяца, 23 траўня, у клубе «Піраты» N.R.M адыграе вялікі рок-канцэрт.

Апрача любімых усімі гітоў і лепшых песень з новага альбому будзе прадстаўлена колькі новых кампазіцый.
Зазвычай N.R.M. не патрэбна дадатковая прэзентацыя, але з улікам таго, што ў нашым горадзе будзе больш замежнікаў, чым звычайна, адзначым, што N.R.M. цягам шмат год з’яўляюцца лідарамі беларускае рок-сцэны. За гэтыя гады нейкія з песень гурта зрабіліся, без перабольшвання, народнымі.
Адзіным спонсарам N.R.M., у адрозненне ад шмат каго з іншых артыстаў, з’яўляюцца іхныя прыхільнікі, якія прыходзяць на канцэрты ды набываюць дыскі. Вы патрэбныя нам усе!!
- Мы звяртаемся да нашых заўзятараў, -кажа Піт Паўлаў, - Калі Вы будзеце выдумляць, чым забавіць у Мінску сваіх госцяў ды знаёмых падчас Чэмпіянату свету па хакеі, запрасіце іх на наш канцэрт, каб крыху адпачыць ад лядовых пабоішчаў.

дата: 23 мая 2014 года

месца: клуб "Піраты" (г. Мінск, Партызанскі праспект, 6А)

пачатак: 19.00

квіткі: ва ўсіх касах kvitki.by: 102 000 - танцпол, папярэдне; 120 000 - танцпол, у дзень канцэрту;

162 000 - столікі , папярэдне; 200 000 - столікі , у дзень канцэрту;

кантакты: +375 296 728 727 

vk.com

facebook.com

 


← вярнуцца ў навіны