Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У "Velcom" распрацавалі мабільны дадатак moVa

2014.05.02 0

MOVA – зрабi прыгожым сваё слова!

Мабільны дадатак «moVa» - гэта праграма, распрацаваная для пашырэння ўжывання беларускай мовы ў мабільных камунікацыях. Просты аплет, але ў гэтым яго ўнiкальнасць, бо ён дае зручны доступ для прыгожых зносiн на роднай мове.

Усталюйце і пішыце па-беларуску:

  • SMS-паведамленні
  • пасты ў сацыяльных сетках: Facebook, Twitter, «Vkontakte» 

Калi ёсць неабходнасць перакладу – можна карыстацца слоўнiкам, якi даступны у дадатку i подтрымлiвае   ўсе мовы онлайн-перакладчыка Google.

«moVa» існуе ў версіях для сістэмаў iOS і Android.

У аплет таксама інтэграваная петыцыя – зварот да Apple, створаны ў 2013 на Change.org беларускімі карыстальнікамі iOS. Такім чынам можна падтрымаць ініцыятыву, каб нарэшце дадаць беларускую мову ў лік сістэмных у iOS.

Iрына Корзюк

Кiраўнiк Групы карпаратыўных камунiкацый

ЗП «Вэлком»


← вярнуцца ў навіны