Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выдатная магчымасць дапамагчы АРТ-сядзібе

2014.04.15 0

Вітаем, да вас звяртаецца калектыў пляцоўкі «Арт Сядзіба»!

Напрыканцы лютага мы распачалі амбіцыйную і ўнікальную для Беларусі кампанію «Будуем “Арт Сядзібу” разам!». Яе мэта: сабраць 200 тысяч даляраў, каб набыць уласнае памяшканне для пляцоўкі.

Чаму трэба набываць памяшканне, а не арэндаваць шосты ці сёмы раз новае ды новае мы напісалі ў маніфесце. Зазначым толькі, што часу ня шмат — 1 траўня мы павінны пакінуць канчаткова нашае цяперашняе месца.

Асноўная платформа кампаніі «Будуем “Арт Сядзібу” разам!» — адмыслова створаны сайт dom.artsiadziba.by. На ім знаходзіцца інтэрактыўны дом, які складаецца з 36 кватэр, а кожная кватэра з 1120 цаглінак. Такім чынам, увесь дом складае каля 40 тысяч цаглінак, кожная з якіх каштуе пяць даляраў, што агулам і складае 200 тысяч даляраў.

Сёння калектыў «Арт Сядзібы» звяртаецца да Вас за дапамогаю!

А дапамагчы нам можна рознымі спосабамі:
- Распаўсюдзіць інфармацыю пра кампанію ў СМІ;
- Напісаць у вашых акаўнтах і групах у сацыяльных сетках пра нашую ініцыятыву ці перапосціць інфармацыю з нашых суполак: vk, facebook, twitter;
- Калі вы валодаеце такой інфармацыяй, то параіць нам памяшканне ў Мінску, якое, на Ваш погляд, падыходзіла б пад пляцоўку;
- А галоўнае, што тут хаваць, мы шукаем фінансавую падтрымку.

Фінансава нам можна дапамагчы адным з шасці спосабаў, якія размешчаныя на сайце кампаніі dom.artsiadziba.by, а таксама тут. Хочам зазначыць, што на сённяшні дзень агульная сума сабраных сродкаў перавысіла 5000 даляраў, што складае 1000 цаглінак на інтэрактыўных сценах дома «Арт Сядзібы».

Можа вы ведаеце свядомых і разумных бізнесоўцаў ды ня сквапных алігархаў альбо самыя такімі з'яўляецеся?!

Для прадстаўнікоў бізнесу dom.artsiadziba.by — гэта ўнікальная магчымасць ня проста выканаць грамадскую і сацыяльную нагрузку, а сапраўды падтрымаць вартую справу ды такім чынам прарэкламаваць свой бізнес сярод маладой і актыўнай аўдыторыі праз нашыя інфармацыйныя рэсурсы, сайты партнёрскіх СМІ і вялікія супольнасці ў сацыяльных сетках.

Па ўсіх пытаннях пішыце на e-mail: artsiadziba@gmail.com ці тэлефануйце на нумар: +375-29-782-88-81.

Дзякуй!


← вярнуцца ў навіны