Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Голас паэта

2014.04.09 0

 Выява з сайта lit-bel.org.

Паэт Сяргей Законнікаў у газеце "Снплюс" паведаміў пра беларускую мову і пра русіфікацыю наступнае: "Нацыя, якая не ратуе сваю душу - родную мову, становіцца кандыдатам у нябожчыкі. Мова - гэта галоўны стрыжань, вакол якога яднаецца народ, ідзе станаўленне суверэннай дзяржавы.
Калі няма беларускай мовы, няма беларусаў, а ёсць «единый народ», як гэта пнуцца даказаць расійскія шавіністы-імпершчыкі і зрусіфікаваныя мясцовыя «спецыялісты», то хто тады будзе будаваць нацыянальную, дэмакратычную, прававую Беларусь?
Чым канчаецца савецкая і сучасная русіфікацыя, мы бачым на прыкладзе Украіны, дзе, як і ў Беларусі, нарасло шмат «русскоговорящих», на падставе чаго Расія занялася грабежніцтвам. Так украінцам і беларусам можна наогул застацца без сваёй зямлі."


← вярнуцца ў навіны