Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

Падведзены вынікі віктарыны, прысвечанай юбілею паэта Валянціна Таўлая

2014.04.01 0

Віктарына была надрукавана ў Баранавіцкай гарадской газеце “Intex-press” 29 студзеня 2014 года. Свае адказы на 11 пытанняў віктарыны нам даслалі 23 чалавека. А пераможцамі гістарычна-літаратурнай віктарына сталі вучаніцы Алена Жукоўская і Алена Лашкоўская (мястэчка Дварэц, Дзятлаўскага раёна), Сяргей Раснянскі (Ляхавічская гімназія) і Уладзіслаў Дораш (Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча, вёска Ястрамбель, Баранавіцкі раён).

Пераможцы віктарыны атрымалі грашовыя ўзнагароды і кнігі, прысвечаныя творчасці паэта Максіма Багдановіча і зборнік вершаў Анатоля Сыса “ALAIZA”. Уручэнне прызоў адбылося ў кавярне “Папараць кветка”.

Сырыца Віктар, старшыня

Баранавіцкай Рады ТБМ

Фота. Пераможцы віктарыны злева направа: Уладзіслаў Дораш, Алена Жукоўская і Алена Лашкоўская, Сяргей Раснянскі.


← вярнуцца ў навіны