Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларуская мова на беларускай чыгунцы? (абноўлена)

2014.03.27 0

 Выява ўзятая з сайта smilepost.ru.

На прапанову ТБМ афармляць праязныя дакументы, гукавую і візуальную інфармацыю на лініях міждзяржаўнага прызначэння на абедзвюх дзяржаўных мовах, каб не парушаліся правы ніводнай мовы, улады адказалі, што дзеючым заканадаўствам не вызначана неабходнасць дубліравання інфармацыі на дзвюх дзяржаўных мовах.

Больш падрабязна з ліставаннем можна азнаёміцца ніжэй.

Таксама ТБМ адсылала ліст у Міністэрства транспарту з нагоды скаргаў на тое, што ў літоўскім электрацягніку Вільнюс - Мінск ніводная абвестка не робіцца па-беларуску.

 

Сіваку Анатолію Аляксандравічу,

Міністру транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь

220029, г.Мінск, вул. Чычэрына, 21

Аб ігнараванні

дзяржаўнай беларускай

мовы літоўскай чыгункай 

Паважаны Анатоль Аляксандравіч!

У ТБМ звяртаюцца грамадзяне Беларусі са скаргамі на тое, што ў літоўскім электрацягніку Вільнюс - Мінск усе абвесткі робяцца на літоўскай, рускай і англійскай мовах, прычым першая мова для інфармацыі нават на беларускай тэрыторыі - літоўская, а дзяржаўная беларуская мова - мова тытульнай нацыі - наогул адсутнічае.

У сувязі з гэтым просім Вас звярнуцца да кіраўніцтва літоўскай чыгункі з просьбаю ўвесці дзяржаўную беларускую мову ў пералік моў для інфармацыі ў літоўскіх цягніках, асабліва калі яны ідуць па тэрыторыі Беларусі.

З павагай,

      Старшыня ТБМ

Алег Трусаў

 


← вярнуцца ў навіны