Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Працягваецца літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Аляксандра Уласава

2014.03.27 0

 Выява ўзятая з сайта scriptmag.com.

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” абвяшчае пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Аляксандра Уласава — публіцыста, першага рэдактара газеты “Наша Ніва”, 140-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. Конкурс прысвечаны нон-фікшн. Партнёры конкурсу — кампанія “Prestigio”, газета “Наша Ніва”, грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”.

Умовы

На конкурс будуць прымацца творы ў наступных жанрах: эсэ (літаратуразнаўчае, сацыякультурнае, гістарычнае, краязнаўчае, этнаграфічнае), нарыс, публіцыстычны (аналітычны) артыкул, літаратурны агляд, рэцэнзія і інш.

Мова твораў — беларуская або руская, аб’ём тэксту — не больш за 20.000 знакаў з прабеламі.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 40 гадоў.

Тэмы конкурсу:

1. “Асоба ў прасторы і часе”

2. “Аўтар. Герой. Чытач”

3. “Мая ідэнтычнасць”

4. “Пераадоленне абмежаванняў”

5. “Суіснаванне і супрацьстаянне”

У межах гэтых агульных тэм могуць быць раскрытыя любыя больш вузкія і канкрэтныя тэмы. Назва твора можа быць любая.

Журы конкурсу:

Сяргей Дубавец, Алесь Пашкевіч, Аляксандр Фядута, Ірына Шаўлякова, Вольга Шпарага.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 жніўня 2014 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Прызы

Пяць пераможцаў конкурсу атрымаюць найлепшыя рыдэры ў лінейцы кампаніі “Prestigio”— MultiReader Supreme 5664 http://www.prestigio.by/catalogue/MultiReaders/MultiReader_5664, а іх творы будуць змешчаныя ў электронных бібліятэках ebooks.prestigioplaza.com і http://e-kniga.by/.
Аднаго з удзельнікаў чакае спецыяльны прыз ад газеты “Наша Ніва”. Асобныя тэксты будуць апублікаваны ў “Нашай Ніве”, “Літаратурнай Беларусі”, “Дзеяслове”.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

 


← вярнуцца ў навіны