Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларуская Праваслаўная Царква падтрымала ТБМ у пашырэнні беларускай мовы ў грамадстве

2014.02.22 0

Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Паўлу

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" віншуе Вас з прызначэннем на вельмі пачэсную і адказную пасаду.

Жадаем Вам моцы духу і Божай дапамогі ў Вашым адданым служэнні інтарэсам беларускага народа. Мы не сумняваемся, што Вы неўзабаве авалодаеце дзяржаўнай беларускай мовай, адной з самых старажытных і прыгожых славянскіх моў – як адзначаў наш зямляк, славуты паэт з сусветным імем Адам Міцкевіч.

З гэтай нагоды хочам Вам прыгадаць таксама наступнае выказванне Кіраўніка нашай дзяржавы, якое прагучала на ІV Усебеларускім народным сходзе: “Беларуская мова з’яўляецца важнейшым нацыянальным культурным здабыткам”.  

Спадзяёмся на плённае супрацоўніцтва з Вамі. 

З павагай,

старшыня ТБМ                                                       Алег Трусаў

Адказ

← вярнуцца ў навіны