Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў унікальны дыск гурта GUDA - "Вяселле"

2014.02.16 0

 Выява ўзятая з сайта interfax.by.

Фальклорны гурт GUDA падрыхтаваў да выдання кампакт-дыск “ВЯСЕЛЛЕ”, які прадстаўляе нацыянальную вясельную традыцыю ў багацці і разнастайнасці рэгіянальнага гучання. Дыск прызначаныдля тых маладых людзей, якія хацелі б надаць свайму вяселлю нацыянальны каларыт і разнастаіць ўрачыстасць элементамі традыцыйнага беларускага абраду, а таксама для ўсіх аматараў фальклору і этнічнай музыкі.Разам з вясельнымі спевамі і музыкай выданне мае апісанне фрагментаў беларускага вясельнага абраду, якія без цяжкасцяў можна ўвасобіцьў сучасных умовах.

“Старажытны вясельны абрад робіць свята сакральнымінтымным глыбокім і непадобным да таго, што можа сёння прапанаваць індустрыя забаваў і пярэстых вечарынак”,-- кажа Вікторыя Міхно, спявачка і кіраўнік фальклорнага гурта GUDA.“Цікава, што старадаўнія традыцыіўсё яшчэ жывыя ў далёкіх ад урбанізаваных асяродкаў вёсках, толькі сталіся яны забытымі і не перадаюцца ад старэйшага пакалення моладзі. Шмат хто лічыць, што да нашых традыцыяў губляецца павага, губляюцца самі традыцыі, губляюцца сувязі пакаленняў. Але, на мой погляд, сапраўдныя каштоўнасці ніколі не губляюць сваёй вартасці, а наадварот, толькі набываюць яе з часам. І мы ганарымся, што многія людзі разумеюць гэта. Праект “Вяселле” выйшаў пры падтрымцы Беларускага народнага банка і мы выказваем вялікую ўдзячнасць Канстанціну Цэрэтэлі, генеральнаму дырэктару Беларускага народнага банка і Крысціне Вітушцы, кіраўніку дэпартамента маркетынгу”.

Дыск “Вясельле” з’яўляецца вынікам васьмігадовай працы ўдзельніц гурта. Асаблівая яго каштоўнасць – аўтэнтыка, якая з’явілася дзякуючы ўдзельніцы гурта Любові Сівуравай. Яна, яе маці – Сьцепаніда Зінкевіч ды цёця – Ганна Краўчук з в. Старое Сяло Жабінкоўскага раёну Брэсцкай вобласці, заспявалі тры песьні. Інструментальная музыка на плыце выканана Алесем Ласём і яго капэлай.

Прэзентацыя праекта «ВЯСЕЛЛЕ» адбудзецца 2 сакавіка а 19-ай гадзіне ў Моладзевым тэатры эстрады (вул. Маскоўская, 18А).

Праграма прэзентацыі прапануе гледачам не толькі спевы і музыку, але і майстар-клас па беларускіх танцах, якія традыцыйна выконваліся на вяселлях. Такім чынам кожны можа стаць непасрэдным удзельнікам дзеі, а таксама вынесці з канцэрту каштоўныя навыкі. Таксама на імпрэзе можна будзе пачуць дудовую і скрыпічную музыку ў выкананні Алеся Лася, вядомага ў Беларусі майстра і музыкі, а вясельныя танцы зайграюць Аляксей Крукоўскі, Дзяніс Сухі, Вераніка Анцілеўская і Стас Чавус.

Абвешчаны кастынг вясельных пар, якія бяруць шлюб цягам бліжэйшага месяца! У абранай пары будзе магчымасьць паўдзельнічаць ў канцэртнай праграме і адчуць магію старажытнага вясельнага абраду. Атрымаць ўсю інфармацыю для ўдзелуў праекце можна па тэлефону +375 29 6082556.

Квіткі можна замаўляць па тэлефонах 8-044-7347923 і 8-029-5701448 і ў касах Моладзевага тэатра эстрады.

Дадатковую інфармацыю таксама можна знайсці на сайце гурта GUDA, а таксама ў сетках  Facebook і Укантакце.

ВЯСЕЛЬЛЕ” -- трэці сольны дыск гурта GUDA. Папярэднія – СD “Архаічныя абрадавыя сьпевы” выйшаў у 2002, 2007 гадах, CD “Ігры багоў” -- у 2005 годзе. Супольны праект гурта GUDA і гурта ранняй музыкі Drolls з беларускай назвай “ZARA” выйшаў у Пецярбурзе ў 2006 г.

Афіша

← вярнуцца ў навіны