Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Захаваем беларускія назвы! (абноўлена)

2014.03.07 0

 Выява ўзятая з сайта govorim.by.

У 2010 г. пачаў дзейнічаць Закон аб назвах геаграфічных аб’ектаў, у якім артыкулам 17 была замацавана юрыдычна практыка прысваення назваў геаграфічным аб’ектам на беларускай мове з наступнай перадачай іх на іншыя мовы. Гэты Закон адпавядае міжнародным стандартам і забяспечвае захаванасць беларускай тапаніміі. Аднак апошнім часам робяцца настойлівыя спробы ў абыход меркавання спецыялістаў і насуперак разумнаму дзяржаўнаму падыходу змяніць згаданы артыкул і ўвесці магчымасць называння геаграфічных аб'ектаў на рускай мове. Гэта прывядзе да ігнаравання беларускай мовы  пры называнні геаграфічных аб'ектаў і распаўсюду каструбаватых назваў, тыпу "Пабеда", "Землянічная", што ўжо мае месца ў асобных рэгіёнах.

Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі з просьбай падтрымаць пазіцыю спецыялістаў і дапамагчы адстаяць спрадвечныя беларускія назвы.

Прыкладны выгляд анкеты для збору подпісаў:

 Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

Кабякову А.У.

К.Маркса, 38,

г. Мінск, 220016

  Паважаны Андрэй Уладзіміравіч!

У 2010 г. пачаў дзейнічаць Закон аб назвах геаграфічных аб’ектаў, у якім артыкулам 17 была юрыдычна замацавана практыка прысваення назваў геаграфічным аб’ектам на беларускай мове з наступнай перадачай іх на іншыя мовы. Гэты Закон адпавядае міжнародным стандартам і забяспечвае захаванасць беларускай тапаніміі. Аднак апошнім часам робяцца настойлівыя спробы ў абыход меркавання спецыялістаў і насуперак разумнаму дзяржаўнаму падыходу змяніць згаданы артыкул.

Мы, грамадзяне Беларусі, лічым, што прыняты Закон  добра абгрунтаваны, ён не патрабуе кардынальных зменаў. Мы выступаем за тое, каб 17 артыкул Закона застаўся ў той рэдакцыі, якую прапаноўваюць навукоўцы. А іменна: назвы геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, а з яе перадаюцца на іншыя (без перакладу).

 

 

 

№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

 

Адрас (месца жыхарства)

Дата

Подпіс

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


← вярнуцца ў навіны