Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прэзентацыя беларускай версіі кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand”

2014.02.10 0

Прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека” з удзелам аўтаркі адбудзецца 18 лютага (аўторак) у 18.00 у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6).

18 лютага (аўторак) у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека” з удзелам аўтаркі. Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

Пачатак а 18. Уваход – вольны.

Кніга Святланы Алексіевіч "Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)" закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час "перабудовы" і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе "часам сэканд-хэнд".

Як дабрацца: Крэатыўная прастора “ЦЭХ” знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 58, корпус 6. Каб патрапіць туды, трэба збочыць з праспекта на вуліцу Петруся Броўкі, першы паварот направа да гаражоў. Потым павярнуць направа і  дайсці да  доўгага будынка  заводскага цэха. Скрайні левы пад'езд, падняцца на другі паверх.


← вярнуцца ў навіны