Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў “Верасень” № 9

2014.01.12 0

Выйшаў з друку чарговы, дзявяты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена творамі  Ганны Новік, Артура Камароўскага, Ганны Рудак, Аляксея Карпенкі, Марысі Суша, Аліны Агрэніч, Таццяны Мацюхінай, Тадоры Шпілька, Эдуарда Дубянецкага, Леаніда Дранько-Майсюка.

Раздзел “Проза” складаюць творы Кацярыны Глухоўскай, Віталя Воранава, Аляксандры Сымановіч, Ганны Старыковіч, Паўла Ляхновіча.

У раздзеле “Драматургія” друкуецца  казачная п’еса Мюра Фарыдовіча “Цуда-малпа”.

Сучасная польская літаратура ў нумары прэзентуецца апавяданнем Марціна Балчэўскага “ Брудна-блакітная”. На беларускую мову твор пераклала Ірына Хадарэнка.

Раздзел “Крытыка” адкрывае артыкул Святланы Калядкі “Эмоцыя ці рацыё”, прысвечаны паэзіі Максіма Танка. Пад назовам “Легенды і міфы ТВЛ…”  друкуецца гутарка Валерыі Куставай з Алесем Аркушам. Начнымі нататкамі з чытачамі дзеліцца Уладзімір Сіўчыкаў. Аб таямніцах творчага натхнення  Марына Яўсейчык размаўляе з музыкам Пятром Клюевым. У артыкуле “Генерал свабоды”  Анатоль Трафімчык даследуе тэму Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай публіцыстыцы. Ала Петрушкевіч рэцэнзуе новую кнігу Міры Лукша. Альдона Мартыненка гутарыць з салісткай гурта          Ксеніяй Жук. Па традыцыі заканчваецца нумар “дыскаграфіяй” музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.

Пытайце “Верасень” № 9 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13) і ў Акадэмкнізе. Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mowa.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com


← вярнуцца ў навіны