Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ віншуе сяброў!

2013.12.25 1

 Паштоўку стварыла Юлія Бажок.

Усе сябры Таварыства беларускай мовы, прыхільнікі і рупліўцы роднага слова!

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" віншуе вас з усімі зімовымі святамі: Днём Божага нараджэння, Калядамі і Новым 2014 годам. Мы зычым вам і вашым блізкім добрага здароўя, дабрабыту, творчага натхнення і асабістага шчасця на ўсе наступныя гады, прыемных святаў і аптымізму!

Дзякуй вам за тое, што вы былі з намі ў 2013 годзе, падтрымлівалі матэрыяльна і ідэйна, прымалі ўдзел у нашых мерапрыемствах і самі актыўна распрацоўвалі розныя праекты. Многае было сёлета зроблена сумесна з вамі дзеля пашырэння мовы, але яшчэ больш мы мусім зрабіць у наступным 2014 годзе.

Сакратарыят ТБМ

Каментары

Васіль Грыбоўскі 2014-01-06 23:02:04

Паважаную рэдакцыю "Наша Слова" З Новым Годам!!! Плёну Вам у працы!! Застаёмся!!!


← вярнуцца ў навіны