Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2013.12.25 0
Паштоўка ад Lawtrend
Мы атрымалі цудоўныя віншаванні ад сяброў, прыхільнікаў і партнёраў!
Віншаванне ад ГКК "Будзьма беларусамі!": "Усе мы чакаем цудаў на Каляды! “Будзьма беларусамі!” прапаноўвае дасяжную кожнаму крыніцу бясконцых цудаў – культуру! Стварайма культуру! Шукайма цуды ў штодзённым культурным жыцці! Віншуем усіх з навагоднімі святамі! Жадаем здароўя і аптымізму! Хай культура паляпшае вашае жыццё! Будзьма беларусамі і будзьма разам у новым годзе!"
Віншаванне ад МГА ЗБС “Бацькаўшчына”: "Шаноўныя сябры! Управа і супрацоўнікі Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" шчыра віншуюць вас з Калядамі і Новым годам! Няхай у вашым доме пануюць мір і згода, спагада і любоў, а ў любое надвор’е вас сагравае святло вашых сэрцаў і сонечныя ўсмешкі блізкіх! Зычым, каб спраўдзіліся вашыя Калядныя чаканні! Каб Новы год прынёс вам радасць і натхненне, задавальненне ад працы на сваю і грамадскую карысць, а нашай любай Беларусі — волі, дабрабыту і росквіту!"
Віншаванне ад Lawtrend: "Дарагiя сябры! Вiншуем Вас з Калядамi i Новым Годам! Бярэм з сабой у 2014-ы ідэі, мары і мэты, ператворым іх у планы - і наперад! І куды б Вы ні кіраваліся ў новым годзе - зычым вам надзейных спадарожнікаў! Усё спраўдзіцца і ўсё будзе ОК!"
Віншаванне ад Таварыства беларускай культуры ў Літве: "Дарагія сябры і нашыя аднадумцы. Віншуем Вас і жадаем здароўя, посьпехаў у працы і асабістага шчасьця ў наступаючым 2014 годзе. Няхай усё добрае будзе з Вамі , а ліхое абмінае. Хай Новы год будзе нам радасным ад перамен да свабоды ў нашай гістарычнай Радзіме - Беларусі"
Віншаванне ад Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: "Дарагія сябры! Віншуем вас з надыходзячымі казачнымі святамі - з Новым годам і Калядамі! Жадаем шчасця, здароўя, вялікага кахання, поспехаў у справах і асабістым жыцці, шчырых сяброў і ўвагі з боку родных! Няхай здзейсняцца жаданні і мары! Вясёлых і добрых святаў!"
Віншаванне ад Віцебскага абласнога краязнаўчага музея: "Дорогие друзья! Накануне Нового Года и Рождества желаем Вашим мечтам – крыльев, целям – высоты, начинаниям – творческой удачи, Вам и Вашим близким – любви и счастья!"
Віншаванне ад фірмы BOSCH: "Дорогие и любимые наши партнеры!!! От всей души поздравляем Вас с наступающими праздниками! Желаем Вам в Новом году достижения самых амбициозных Ваших целей, покорения новых карьерных высот и удачи во всех начинаниях!!!"
Віншаванне ад Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры: "Віншуем усіх сваіх сяброў, прыхільнікаў, партнёраў, апанентаў, усіх, усіх усіх, з Раством Хрыстовым і Новым 2014-м годам, у якім усім жадаем здзяйснення ўсяго, што яшчэ не здзейснена, здароўя, шчасця! Шчаслівых Калядаў!"
Віншаванне ад ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”: "Шаноўныя сябры, паважаныя калегі! Віншуем Вас з надыходзячымі светлымі святамі — Раством Хрыстовым і Новым годам! Шчыра жадаем заўсёднага добрага настрою, моцнага здароўя, дабрабыту, плённых справаў і радасных дасягненняў — новых твораў, кніг і, канечне, паболей удзячных чытачоў! Дзякуем Вам за тое, што Вы побач з намі і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва. Шчаслівага 2014-га!"
Віншаванне ад Тамары Габрусь: "Віншую з Новым 2014 годам і Калядамі!
У навагоднім карагодзе
Змею панаваць ужо годзе!
Вунь там Конік б’е капытам –
Ён рыхтуе нам іспыты.
Будзьце моцныя, як коні,
Працавітыя, як коні –
Шчасце будзе ў далонях!"
Віншаванне ад Вячаслава Кіпрыяновіча: "Прымай мае віншаванні з Калядамі. Добрага здароўечка, дабрабыту ў хаце, плёну ў працы. Шчаслівага новага году!"
Віншаванне ад Станіслава Акіньчыца: "Шчыра віншую вас са Святам Нараджэння нашага Госпада і Збаўцы Ісуса Хрыста, а таксама з Новым 2014 годам! Дзве тысячы год таму Бог споўніў Свае абяцанні і паслаў на зямлю Свайго Сына, каб кожны, хто верыць у Яго, меў прабачэнне грахоў і жыццё вечнае. Няхай і сёння Божыя абяцанні споўняцца ў Вашым жыцці. Няхай Госпад напоўніць вашыя сэрцы святлом і надзеяй, прынясе супакой, радасць і мір у вашыя дамы і на кожнае месца, дзе Ён паставіць вас служыць Яму!"
Віншаванне ад Аляксандра Тамковіча: "КОЖНЫ НОВЫ ГОД ПАВІНЕН НЕСЦІ Ў НАША ЖЫЦЦЁ НЕШТА НОВАЕ!!! НЯХАЙ Ў НАДЫХОДЗЯЧЫМ БУДУЦЬ ТОЛЬКІ ЗДАРОЎЕ, КАХАННЕ І БОЖАЯ ЛАСКА!!! І ВЯЛІКАЯ РАДАСЦЬ!!! ДЛЯ КОЖНАГА АСОБНА І ДЛЯ ЎСІХ РАЗАМ!!!"
Віншаванне ад Яна Запрудніка: "З Новым Годам! Моцнага здароўя! Духовае раўнавагі! Творчага плёну!"
Віншаванне ад Леаніда Красоўскага: "Здзяйснення ўсіх жаданняў у 2014 годзе. Росквіту беларускай мовы, веры ў шчаслівую і незалежную Беларусь! Усіх даброт на адраджэнне роднай мовы і з Калядамі - Нараджэннем Хрыстовым!"
ТБМ выказвае падзяку за прыемныя словы і таксама далучаецца да віншаванняў з Новым годам і Калядамі!