Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

18 снежня адбудзецца свята "Беларуска-нямецкія Каляды" ў бібліятэцы імя Л. Талстога

2013.12.13 0

  Выява ўзятая адсюль.

Супольныя Каляды адбудуцца 18 снежня 2013 года а 18-й гадзіне. Запрашаем Вас прыняць удзел у свяце “Беларуска-нямецкія каляды”, якое традыцыйна ладзяць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Інстытут нямецкіх даследванняў і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У гэтым годзе да святкавання далучылася Бібліятэка № 1 імя Л.Талстога, у залах якой і адбудзецца мерапрыемства.

У праграме свята: прадстаўленне беларускага каляднага абраду, выкананне вакальных нумароў, а таксама калядныя гульні, частаванне, абмен падарункамі, новыя знаёмствы...

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца, пазваніўшы на адзін з кантактных тэлефонаў. Да мерапрыемства прымеркаваныя конкурс кароткаметражных фільмаў і літаратурны конкурс, прысвечаныя святкаванню Калядаў у Беларусі і Германіі. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць на адрас ifd@bsu.by Ваш кароткі верш, пераклад ці аповед на тэму “Калядныя святы” або кароткометражны фільм на згаданую тэму, запісаны на стандартны DVD (працягласцю не болей 4-х хвілін) да 16.12.2013.

Больш дакладную інфармацыю аб мерапрыемстве і ўмовах удзелу вы зможаце атрымаць на старонцы www.bsu.by/ifd.

Мерапрыемства рэалізуецца пры падтрымцы фонда імя Роберта Боша. Лепшыя работы будут адабраны кампетэнтным журы, а іх аўтары атрымаюць прызы і падарункі.

З’яўленне на мерапрыемстве ў карнавальным строі, які будзе прызнаны журы лепшым, таксама адзначыцца прызам.

Месца правядзення: Бібліятэка № 1 імя Л.Талстога (станцыя метро “Інстытут культуры”, вул. Маскоўская, 18).

Кантактныя тэлефоны: (017) 209 59 90, (017) 334 56 21.


← вярнуцца ў навіны