Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2013.11.22 0
Паважаныя бацькі! У Менску пачынаецца набор у дзіцячы гурток для дзетак 2-3-х гадоў і іх бацькоў, дзе прафесійны псіхолаг на беларускай мове будзе рыхтаваць Вашых дзетак да садка.Там Вас чакае шмат чаго цікавага і карыснага! Каб пачалася праца гуртка трэба сабраць групу мінімум з 5 чалавек. Падрабязней можна даведацца, даслаўшы ліст на belsadki@gmail.com ці ў суполке на VK (https://vk.com/mova_dzecyam) ці Facebook (https://www.facebook.com/groups/575303142506886/). Ініцыятыва "Вучымся па-беларуску".