Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Падсвільская арганізацыя ТБМ (Глыбоцкі раён)

навіны

Вучні ад імя Язэпа Драздовіча

2013.10.30 0

        19 кастрычніка з вуснаў юных беларусаў – вучняў 9-га класа Падсвільскай школы -- зыйшла  Памяць пра Язэпа Драздовіча. Яна прамовілася тут натуральна, па-роднаму. Прыгожа і выразна. Са сцэны.

         У літмузычнай кампазіцыі ўдзельнічалі дзевяць дзевяцікласнікаў: Дзіма Касецкі, Уладзік Яроменка, Сяргей Семяняка, Уладзік Марцінкевіч, Каця Лебядзевіч, Яна Бельская, Таня Патыліцына, Даша Данільчанка, Яна Муравей. Іх падрыхтавала класны кіраўнік, гісторык – Людміла Іванаўна Сауліч.

         Сяброўскую залу яны пазнаёмілі з Язэпам Нарцызавічам праз яго дзённікавыя запісы. Дасканала вывучылі іх напамяць. І, нібы, сам Язэп загаварыў з намі з таго далёкага двухтыднёвага шляху па радзімных мясцінах.

         Прэзентацыю твораў мастака і літаратурна-музычнай кампазіцыі, якую назвалі: “Таямнічасць і радасць у творчасці Язэпа Драздовіча” усе ўспрынялі з цікавасцю. Мерапрыемства адбылося з самага рання суботы, з паловы дзевятай гадзіны.

         На святочным ранішніку мне прыемна было распавесці вучням пра апошнія мастацкія падзеі (ліпеньскі мастацкі пленэр у Перадолах і вынікі яго працы). Таксама пра  ўшанаванне  светлай памяці славутага земляка Язэпа ля яго вечнага спакою.

Марыя Баравік


← вярнуцца ў навіны