Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Заява Сакратарыята ТБМ "Існаванне Літаратурнага музея Максіма Багдановіча знаходзіцца пад пагрозай"

2013.11.12 0

 Выява ўзятая адсюль.

Заява

Сакратарыята ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

"Існаванне Літаратурнага музея Максіма Багдановіча знаходзіцца пад пагрозай"

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь збіраецца ліквідаваць Літаратурны музей Максіма Багдановіча як юрыдычную асобу і такім чынам панізіць яго статус.

Мы расцэньваем гэта рашэнне як непрадуманае.

Постаць Максіма Багдановіча і яго паэзія лучыць беларускі народ з культурай іншых народаў, найперш украінскага і рускага. Музей мае на сённяшні дзень у сваёй структуры два філіялы. Супрацоўнікі Літаратурнага музея за апошні час наладзілі трывалыя стасункі з музеямі іншых краін, у прыватнасці ў Бельгіі і Францыі. Аб'яўленая аптымізацыя музея цягне за сабой значныя грашовыя выдаткі, што ў Год беражлівасці выглядае як наўмыснае марнатраўства дзяржаўных сродкаў.

Мы заяўляем, што ліквідацыя Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – прамы ўдар па беларускай культуры.

Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі актыўна выступіць у абарону Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.  

Прынята 28 кастрычніка 2013 г.

Таксама прапануем пачаць збор подпісаў за захаванне статуса музея, выкарыстоўваючы такі, ці падобны, узор:


← вярнуцца ў навіны