Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Ліставанне з кіраўніцтвам метро

2013.09.25 1

Станцыя метро "Маладзёжная" адчыніла свае дзверы яшчэ ў 1995 годзе, з таго часу шыльды з назвай станцыі над платформамі маюць малапрыкметную для нашага русіфікаванага грамадства недарэчнасць: літара "Ё" напісана без кропак, што з'яўляецца грубай граматычнай памылкай, так як усім школьнікам вядома, што літара "Ё" у беларускай мове абавязкова пішацца з кропкамі, у адрозненне ад мовы расійскай.

Кіраўніцтву метро па электроннай пошце быў дасланы ліст з прапановай выправіць памылку, літаральна праз тыдзень прыйшоў вось такі адказ:

"Паважаны Дзяніс!

Паведамляем, што існуючае напісанне назвы прынятай у эксплуатацыю ў 1995 годзе станцыі “Маладзежная” на архітэктурных элементах святлавода платформенай залы станцыі выканана ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй, зацверджанай устаноўленым парадкам.

Для разгляду магчымасці тэхнічнага рашэння ў частцы дапаўненні элементаў назвы станцыі, Ваш зварот накіраваны заказчыку аб’екта будаўніцтва УП “Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна” і праектную арганізацыю ААТ “Мінскметрапраект”.

Дадаткова паведамляем, што ў цяперашні час у КУП “Мінскі метрапалітэн” праводзіцца работа па стварэнні сістэм арыентавання на станцыях метрапалітэна з заменай надпісаў на інфармацыйных паказальніках на беларускай, англійскай мовах і транслітарацыяй геаграфічных назваў літарамі лацінскага алфавіту.

Начальнік метрапалітэна Р.С.Юрэня"

Паказальна, што нават у адказе назву станцыі зноў напісалі без кропак над літарай "ё", відаць за апошнія 18 гадоў гэта ўвайшло ў звычку. Вялікі "Дзякуй" начальніку метро за аператыўны адказ, будзем чакаць рэакцыю Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна і Мінскметрапраекта.

 

Сябра ТБМ сп. Дзяніс С.

Каментары

Максім 2013-09-26 09:22:23

Станцыю метро - Першамаиская бачылі? Не Й, а менавіта И. http://minsk-metro.net/media/data/media/29/perv.jpg


← вярнуцца ў навіны