Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адкрыццё новай аграсядзібы

2013.08.07 0

 Работа Язэпа Драздовіча, узятая з прысвечанага яму сайта.

Аграсядзіба “Ліцвінаў кут” – культурна-аздараўляльны адпачынак на «тэрыторыі беларускай мовы».


3 жніўня 2013 года адбылася прэзентацыя турыстычнай аграсядзібы “Ліцвінаў кут”, гаспадаром якой з’яўляецца сябра Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Віктар Мезяк. Сядзіба месціцца ў самым сэрцы старажытнай Літвы паміж Завоссем і Наваградкам, паблізу маляўнічага возера Свіцязь і таямніча схаванай Варуты (на думку гісторыка 19 ст. Тэадора Нарбута менавіта тут была летняя рэзідэнцыя першага караля ВКЛ Міндоўга).


Святочную імпрэзу адкрыў сам гаспадар, які паказаў прысутным прыгажось мясцовых краявідаў і распавёў пра свае турыстычныя задумы. Затым паэт Аляксей Белы прэзентаваў свой новы зборнік вершаў “Прыватны сэктар”, а гарадзішчанскі музыка Міхась Баранік прыемна здзівіў гасцей сядзібы сваімі спевамі пад гітару. Вельмі спадабаліся прысутным песні на вершы Алеся Белага ў выкананні Галіны Ярашэвіч і Таццяны Малашчанкі, прысвечаныя 150-м угодкам Мілавідсай бітвы 1863 года.


Старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца падараваў гаспадару шмат беларускіх кніжак з мэтаю стварэння хатняй бібліятэкі і вывучэння роднай мовы і гісторыі.


– Я вельмі хацеў бы, каб вясковая хатка «Ліцьвінаў кут» стала не толькі месцам адпачынку людзей, але і вывучэннем роднай мовы. Мару пра тое, каб мая сядзіба стала, калі мажліва так сказаць, тэрыторыяй беларускай мовы, – паведаміў Віктар Мезек.


Таму гаспадар сардэчна запрашае на адпачынак усіх жадаючых, а таксама тых, хто хоча вывучыць родную мову, навучыцца размаўляць, думаць і пісаць па-беларуску.


Хатку «Ліцьвінаў кут» можна арэндаваць на некалькі гадзін ці дзён. Таксама запрашаюцца адпачываючыя з намётамі. Выгоды пакуль што звычайныя – вясковыя, але хваёвы водар і краявіды проста цудоўныя.


«Ліцвінаў кут» Віктара Мезяка месціцца у Баранавіцкім раёне ў вёсцы Мікулічы. Ад яго да возера Свіцязь некалькі кіламетраў. Даехаць да вёскі можна з аўтавакзалаў Баранавічы і Нагаградка.

Віктар Сырыца, старшыня
Баранавіцкай Рады ТБМ


Фота Віктара Сырыцы
 


← вярнуцца ў навіны